В числе победителей районного соревнования

  • Наталья ТЫШКОВСКАЯ, Край смалявіцкі 57/60 от 24 февраля 2018 Скачать номер 27 февраля 2018 15:19 Культура Беларуская

    Жыхарам вёскі Барсукі і яшчэ шасці населеным пунктам Жодзінскага сельсавета вельмі пашанцавала. Арганізаваць і правесці святы, конкурсы, дыскатэкі і іншыя мерапрыемствы лепш, чым творчы калектыў мясцовай установы культуры, наўрад ці хто можа. Гэта і не здзіўляе, бо ў Барсукоўскім СДК працуюць дзеля людзей, каб насыціць іх жыццё хвілінкамі творчасці і весялосці.

    Асноўнымі напрамкамі працы клубнай установы ў 2017 годзе сталі: праца з дзецьмі і моладдзю, з цяжкімі падлеткамі, з сям’ёй, са сталымі людзьмі, з інвалідамі, развіццё народнага мастацтва, традыцыйныя народныя святы і абрады, мерапрыемствы сацыяльна-культурнага назначэння, канцэртная дзейнасць, удзел у раённых, абласных конкурсах і святах.

    На сённяшні дзень у  Барсукоўскім СДК працуе дванаццаць клубных фарміраванняў, з іх – сем для дзяцей. Гэта – народны фальклорны ансамбль “Жывіца”, ансамбль народнай песні “Зорачка” (дзіцячы), студыі эстраднай песні «Хорошее настроение» і “Карусель” (дзіцячы), тэатр гульні “Барсукоўскія гарэзы”, гурток мастацкага чытання (дзіцячы), танцавальны гурток “Задорынка” (дзіцячы), узорны танцавальны калектыў “Ніка”(дзіцячы), аматарскае аб’яднанне “Родная вёска”, аматарскае аб’яднанне дыска-клуб «Sky Dance”(дзіцячы), студыі эстраднага танца (дарослы) і “Mix Dance” (дзіцячы). Два маюць ганаровае найменне “узорны”, “народны”. Агульная колькасць удзельнікаў складае 182 чалавекі, з іх 117 – дзеці.

    Сярод асноўных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Барсукоўскім СДК, – разнастайныя выставы, канцэрты, вячоркі, гульнёвыя і дыскатэчныя праграмы, тэатралізаваныя праграмы, фестываль, віктарыны, кіналекторыі, круглыя сталы і г.д.

    Як заўважыла дырэктар установы культуры Крысціна Мыцько, зараз у Барсукоўскім СДК працуюць людзі творчыя, здольныя да самастойных пошукаў і адкрыццяў, нетрадыцыйных форм правя- дзення заняткаў і мерапрыемстваў, сапраўдныя энтузіясты. І хоць сёння працаваць нялёгка, яны спадзяюцца, што не спыняцца на дасягнутых выніках і далей будуць імкнуцца абуджаць цікавасць да творчасці, шукаць, фантазіраваць, улічваць магчымасці, здольнасці і інтарэсы людзей, з якімі працуюць.

    Теги: