Адбылася першая сесія Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання

  • Галіна Смалянка, Полымя №19 (2018) от 10 марта 2018 Скачать номер 14 марта 2018 09:14 Политика Беларуская

    6 сакавіка 2018 года ў вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася першая сесія Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. У яе правядзенні прынялі ўдзел дэпутаты 27-га і 28-га скліканняў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкамаў.

    На яе разгляд былі вынесены пытанні: аб выбары старшыні раённага Савета дэпутатаў, яго намесніка, утварэнні пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, утварэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і выбары яго састава.

    Адкрыў пасяджэнне старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Ігар Раманавіч Лазарэвіч, які адзначыў, што выбары ў Карэліцкім раёне прайшлі арганізавана. У выніку галасавання выбраны адзін дэпутат абласнога Савета, 30 дэпутатаў раённага, 106 дэпутатаў сельскіх Саветаў.

    У сваёй прамове старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Георгіевіч Жук звярнуў увагу на правядзенне чарговай выбарчай кампаніі і тыя задачы, якія стаяць перад абраннікамі народа. Прапанаваў на пасаду старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Віктаравіча Шкадава, якія выконваў і раней гэтыя абавязкі. Дадзеную кандыдатуру падтрымалі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Віталій Канстанцінавіч Рыбак і Руслан Юр’евіч Абрамчык.

    Старшынёй раённага Савета дэпутатаў аднагалосна абраны Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. Яго намеснікам — Сяргей Васільевіч Барычэўскі, дэпутат па Пагарэлкаўска-Востухаўскай акрузе №15, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

    Утвораны чатыры пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання: па ахове правоў грамадзян, законнасці, развіццю кіравання і самакіравання і сувязі з грамадскімі арганізацыямі; па эканоміцы, бюджэту і фінансах; па аграрных пытаннях і ахове навакольнага асяроддзя; па сацыяльных пытаннях і справах моладзі.

    Утвораны прэзідыум раённага Савета дэпутатаў і выбраны яго састаў.

    Падзячнымі лістамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны шэраг дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

    Галіна СМАЛЯНКА.

    Фота Караліны КУЧУК.

    Теги: 
    • {Нет тегов}