Тэхніка і людзі не падвядуць

  • Анатоль ПАЛЫНСКІ., Бярэзінская панарама 23 от 28 марта 2018 28 марта 2018 11:26 Сад и огород Беларуская

    Галоўнай дзеючай асобай на сяўбе-2018 у ААТ “Месціна” ўжо не першы год стане Уладзімір Мікалаевіч Смольскі. Механізатар ён вопытны, справу сейбіта ведае дасканала, да таго ж працуе на адзіным у гаспадарцы энерганасычаным трактары МТЗ-3022, без якога сяўба сёння не ўяўляецца. І хоць гэтаму “жалезнаму каню” ўжо дзевяць гадоў, захаваўся ён як новенькі, дзякуючы старанным адносінам У.М. Смольскага. Вось і ў час правядзення сёлетняга тэхаг-ляду ніякіх пытанняў па гэтым трактары не было.

    Акрамя яго, на лінейку гатоўнасці былі выстаўлены 3 пагрузчыкі “Амкадор”, па чатыры адзінкі МТЗ-1221 і МТЗ-82. У той ці іншай ступені будуць у маючай адбыцца кампаніі прымаць удзел і яны. Напрыклад, Мікалай Аляксандравіч Прохараў на МТЗ-1221 з чатырохкорпусным плугам будзе задзейнічаны на ўзорванні глебы, хтосьці – на пагрузцы і вывазцы арганікі, на падвозцы насення, на іншых работах.

    Рамонт тэхнікі вёўся ў адпаведнасці з зацверджаным графікам сіламі саміх замацаваных механізатараў і членаў рамонтнай брыгады, у складзе якой два слесары і два зваршчыкі. Акрамя трактароў, да палявых работ падрыхтавалі і ўсе глебаапрацоўчыя агрэгаты, а таксама гноераскід-вальнікі. Як адзначыў інжынер па сельгасмашынах ААТ “Мес-ціна” С.М. Баранаў, тэхніка да работы гатова. А калі здарыцца якая паломка, то для яе ліквідацыі ёсць патрэбныя запасныя часткі. Так што зрываў быць не павінна.

    — Зразумела, — дадае Сяргей Міхайлавіч, — калі б у нас быў яшчэ адзін энерганасычаны трактар, гэта быў бы ідэальны варыянт. А так нам даводзіцца запрашаць да ўдзелу ў пасяў-ной механізатара з мехатрада Бярэзінскай райагратэхнікі. Ён звычайна заняты падрых-тоўкай глебы з нашым дыскатарам. Летась у веснавой кампаніі прымалі таксама ўдзел дзве дадатковыя адзінкі тэхнікі – МТЗ-1221 з торфапрадпрыемства і МТЗ-82 з прадпрыемства меліярацыйных сістэм. І хаця гэтыя трактары не ігралі галоўную ролю на сяўбе, былі запатрабаваны і ўнеслі свой значны ўклад у нашу агульную справу.

    Тым не менш, сёлетнюю пасяўную ў сельгаспрадпрыемстве плануюць правесці ў аптымальныя тэрміны. Яравы клін збожжавых (а гэта авёс і ячмень) і зернебабовых культур тут складае каля 600 гектараў. А гэта – пасільны аб’ём для адной сеялкі, што праверана вопытам мінулых годоў.

    Да пачатку сяўбы ў гаспадарцы патрэбна вырашыць яшчэ шэраг праблем – забеспячэнне на перыяд кампаніі гаруча-змазачнымі матэрыяламі, набыццё мінеральных тукаў, унясенне ў глебу арганікі і г.д., што таксама ўплывае на канчатковы вынік работы. Але, як заўсёды, самым важным і важкім аргументам паспяховага правядзення любой кампаніі з’яўляецца настрой яе ўдзельнікаў. А ён у сялібскіх аграрыяў баявы.

    На здымку: інжынер па сельгасмашынах ААТ “Месціна” Сяргей Міхайлавіч Баранаў і галоўны інжынер гаспадаркі Аляксей Аляксандравіч Камянко гатоўнасцю тэхнікі да пасяўной задаволены.

    Фота Алены ГРОМАВАЙ.

    Теги: 
    • {Нет тегов}