Зімовая сесія АБСЕ ў Вене

  • В. Навагран, Новае жыццё №18/2018 от 03 марта 2018 28 марта 2018 12:08 Политика Беларуская

    22-23 лютага ў г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) праходзіла зімовае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ, удзельнікам якога была парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Б.К. Пірштука.

    У складзе беларускай дэлегацыі ў рабоце зімовай сесіі АБСЕ прымала ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Навагрудскай выбарчай акрузе № 57 Вольга Мікалаеўна Папко. – На зімовай сесіі прынята вырашаць бягучыя пытанні работы арганізацыі, у яе ходзе право­дзяцца сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый з сакратарыятам, ідзе падрыхтоўка да летняй сесіі, – расказвае Вольга Мікалаеўна. – У прыватнасці, падымаліся пытанні кліматычнага крызісу, падтрымкі дэмакратыі ў эпоху «фальшывых навін», праблема кантролю над узбраеннямі і многія іншыя.Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах В.М. Папко выступіла на пасяджэнні Агульнага камітэта Парламенцкай асамб­леі АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі. Выступаючы па тэме ўмацавання эканоміка-экалагічнага вымярэння АБСЕ, яна адзначыла, што дадатковыя намаганні АБСЕ ў сферах эканамічнага і сацыяльнага развіцця, энергетычнай бяспекі і абароны навакольнага асяроддзя могуць і павінны стаць рэальным практычным укладам ва ўстойлівае развіццё і стабільнасць краін усёй прасторы АБСЕ ў цэлым.– Беларуссю неаднаразова агучваўся тэзіс пра неабходнасць пераадолення на прасторы АБСЕ эканамічнай фрагментарнасці, якая ўзмацняецца, і навядзення мастоў паміж Усходам і Захадам, – падкрэсліла Вольга Мікалаеўна. –  Узаемадзеянне ў сферы лічбавай эканомікі, выбудоўванне эфектыўных узаемасувязей у лічбавай прасторы як паміж краінамі, так і рознымі інтэграцыйнымі працэсамі на Еўразійскім кантыненце, з'яўляюцца, на наш погляд, тымі элементамі, якія да­зволяць павысіць пачуццё сумеснага валодання. А ўмацаванне эканамічнай узаемасувязі і паглыбленне кантактаў паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на пляцоўцы АБСЕ будзе спрыяць пабудове на­дзейнай архітэктуры эканамічнай бяспекі, што мае ключавое значэнне для будучыні еўраатлантычнай і еўразійскай прасторы ў цэлым, асабліва ў кантэксце пабудовы адзінай і непадзельнай «супольнасці бяспекі».Летнія сесіі праходзяць з шырокімі дыскусіямі, актыўным абмеркаваннем рэзалюцый, якія прапануюць краіны-ўдзельніцы. Найбольш складаныя палітычныя пытанні, якія турбуюць краіны прасторы АБСЕ – узброены канфлікт ва Украіне, зацяжное супрацьстаянне Арменіі і Азербайджана з-за Нагорнага Карабаха, тэрарызм, кіберзлачыннасць, экалагічны крызіс і многае іншае. У ліпені 2017 года летняя сесія прайшла ў Мінску, мела шырокі рэзананс і вельмі ўзняла рэйтынг нашай краіны ў краінах АБСЕ. Наступная летняя сесія адбудзецца ў Берліне 7-11 ліпеня.

    Теги: 
    • {Нет тегов}