Падпісалі пагадненне аб далейшым супрацоўніцтве

  • Вольга Барысава, Раённы веснік №№ 57-58 от 28 марта 2018 29 марта 2018 15:03 Политика Беларуская

    На сумесным пасяджэнні Прэзідыумаў Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ветэранаў і бюро раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ», якое адбылося на мінулым тыдні, была адзначана дзейсная сумесная работа прафсаюзных, ветэранскіх і маладзёжных арганізацый у правядзенні сумесных мерапрыемстваў па розных напрамках: патрыятычным, інтэрнацыянальным, працоўным, спартыўна-масавым, культурным і грамадска-палітычным. Цеснае супрацоўніцтва ў мэтах сацыяльнай абароны і падтрымкі ветэранаў вайны і працы, моладзі будзе развівацца і ў 2018 годзе.

    Як адзначыла старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна, задача на наступны перыяд – не знізіць набраных тэмпаў, забяспечыць выкананне норм калектыўных дагавораў і пагадненняў, якія тычацца ветэранаў вайны, працы, непрацуючых пенсіянераў, моладзі, працягнуць шэраг агульных карысных і цікавых спраў, мерапрыемстваў.

    Старшыня Савета ветэранаў Іван Ладуцька падзякаваў прафсаюзы за падтрымку, выказаў надзею на сумесную дзейнасць ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і запрасіў старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый падтрымаць ветэранскія арганізацыі, узяць іх «пад крыло», прыцягваць да праводзімых мерапрыемстваў у раёне, аказваць ім арганізацыйна-метадычную дапамогу.

    Першы сакратар раённага камітэта «БРСМ» Вячаслаў Клімковіч праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб рабоце ў гэтым напрамку сваёй арганізацыі. Напрыканцы мерапрыемства кіраўнікі трох раённых грамадскіх арганізацый падпісалі пагадненне аб далейшай сумеснай рабоце на працягу бягучага года.

    Теги: 
    • {Нет тегов}