Анатоль Ліс: “У вырашэнні надзённых пытанняў – індывідуальны падыход”

  • Раман Мельнік., Кобрынскі веснік 26 от 30 марта 2016 05 апреля 2018 12:38 Общество Беларуская

    Як адзначыў у прамове Анатолій Ліс, сёлетняя кампанія па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання стала  адказным экзаменам для ўсёй вертыкалі ўлады вобласці, які быў вытрыманы годна. Выбары 2018 года арганізаваны на належным узроўні ў межах прававога поля. Яўка выбаршчыкаў была вышэй, чым у мінулую кампанію. Гэта прама сведчыць аб тым, што насельніцва жыва цікавіцца палітычнымі працэсамі, якія адбываюцца ў краіне. Праяўляючы сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, выбаршчыкі дэманструюць жаданне мець сваіх давераных асоб, якія б у тандэме з органамі выканаўчай улады і іншымі зацікаўленымі структурамі і ведамствамі вырашалі набалелыя, злабадзённыя пытанні, рабілі нашу дзяржаву моцнай і квітнеючай. Дыяпазон абавязкаў органаў мясцовага самакіравання вельмі шырокі: развіццё бытавога абслугоўвання, медыцыны, культурнага адпачынку, забеспячэнне правапарадку, навядзенне парадку на зямлі, у тым ліку і ініцыятыўнымі групамі грамадзян.

    Аб выніках правядзення выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў Брэсцкай вобласці далажыў прысутным намеснік старшыні  аблвыканкама Алег Вялічка. Былі сфарміраваны ўсе 220 мясцовых Саветаў. Выбраны 2962 дэпутаты, галоўная задача якіх – быць надзейным праваднікоў інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў. Дэпутацкі корпус абнавіўся амаль што напалову. Як адзначыў Юрый Наркевіч, людзі павінны ведаць свайго дэпутата, як кажуць, у твар. Народны выбраннік абавязаны выслухаць кожнага, хто звярнуўся да яго, вывучаць надзённыя праблемы людзей, дапамагаць.

    А завяршылася мерапрыемства на мажорнай ноце. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі падведзены вынікі конкурсу сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва ў 2017 годзе. Прыемна, што сярод трыумфатараў значыліся і кабрынчане. Другога месца ў падгрупе “Сельскія Саветы дэпутатаў” удастоены Батчынскі сельскі Савет дэпутатаў пад старшынствам Святланы Гангала. А першае месца ў пагрупе “Калегіяльныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання” заняў дамавы камітэт жылога дома №11 па вуліцы Маршала Жукава ў г. Кобрыне на чале з Іванам Ніканчуком.

    Теги: