Правесці сяўбу максімальна арганізавана і эфектыўна

  • Віктар Назаранка, Хойникские новости 14 апреля 2018 3 стр от 14 апреля 2018 Скачать номер 20 апреля 2018 12:22 Сад и огород Беларуская

    Пасля надыходу доўгачаканага цяпла ў раёне актыўнымі тэмпамі пачаліся веснавыя палявыя работы. Аб асаблівасцях пасяўной і яе ходзе расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ж.Я. Бажок.

    – Жанна Яўгеньеўна, чым адрозніваецца веснавая пасяўная кампанія 2018 года ад папярэдніх?

    – Як гэта часта бывала ў мінулыя гады, так і сёлета надвор’е ўнесла свае карэктывы. Мінулы сакавік атрымаўся багатым на снег і завеі, і нават скончыўся ён густым снегападам. З аднаго боку, гэта і нядрэнна – глеба перад пачаткам сяўбы сельскагаспадарчых культур атрымала неабходны запас вільгаці. З другога, імклівы надыход цяпла скараціў тэрміны пасяўной (асабліва, ранніх збожжавых) і прымушае хлебаробаў правесці ўсе работы максімальна эфектыўна і арганізавана. Калі гаварыць аб канкрэтных датах пасяўной кампаніі, то пастаўлена задача ў самыя сціслыя тэрміны завяршыць сяўбу ранніх збожжавых культур і 16-18 красавіка прыступіць да сяўбы кукурузы.

    – Калі гаспадаркі раёна прыступілі да пасяўных работ?

    – Пасяўная кампанія – гэта не толькі непасрэдна сяўба, але і цэлы комплекс работ: падрыхтоўка глебы, унясенне ў яе мінеральных і арганічных угнаенняў. А таму тэхніка сельгаспрадпрыемстваў выходзіць на веснавое поле адразу пасля таго, як пачынае падсыхаць зямля. Тут трэба ўлічваць тое, што працэс гэты нераўнамерны – пагоркі падсы-                                                    хаюць хутчэй, у нізінах вада сыходзіць павольней. Калі гаварыць канкрэтна, то можна сказаць так: падрыхтоўка глебы і ўнясенне мінеральных тукаў пад яравую сяўбу ў раёне пачаліся адразу, як толькі стан глебы і ўмовы надвор’я дазволілі гэта зрабіць. Сеялкі і пасяўныя агрэгаты вышлі на поле 9-10 красавіка.Што датычыць арганікі, то яе вывазка на палі пачалася яшчэ з мінулай восені. Пад веснавую сяўбу яе запланавана ўнесці 273 тысячы тон, мяркую, што выніковыя лічбы будуць яшчэ большымі – штодзённа ў раёне ў глебу ўносіцца не менш чым 4 тысячы тон.

    – А як у гаспадарках з мінеральнымі ўгнаеннямі?

    – На сённяшні дзень забяспеча-        насць імі складае каля 56%. Наяўнай колькасці павінна хапіць на сяўбу ранніх збожжавых культур. Але мінеральныя тукі працягваюць паступаць у сельгаспрадпрыемствы па чарнобыльскай праграме (у прыватнасці – калій і фосфар), набываюць іх гаспадаркі і за кошт крэдытных рэсурсаў.Мяркую, што з мінеральнымі ўгнаеннямі праблем не ўзнікне і імі мы будзем забяспечаны як для веснавой сяўбы, так і для падкормкі азімых збожжавых і рапсу.

    – Дарэчы, як яны перанеслі гэтую зіму?

    – Па выніках апошніх даных, і азімыя збожжавыя культуры, і азімы рапс перазімавалі нармальна. Ёсць невялікія частковыя пашкоджанні пасеваў, але галоўнае тое, што не трэба перасяваць вялікія плошчы яравымі культурамі і несці дадатковыя расходы на гэтыя работы.

    – Што можна сказаць наконт сяўбы кукурузы?

    – Падрыхтоўку глебы да яе сяўбы вядзём паралельна з падрыхтоўкай глебы да сяўбы ранніх збожжавых культур. Зараз гаспадаркі актыўна набываюць насенне кукурузы айчыннай вытворчасці ў спецыялізаванай гаспадарцы «Крынічнае» Мазырскага раёна.

    – У мінулыя гады працаўнікам сельскай гаспадаркі звычайна дапамагалі прадпрыемствы горада. Якой будзе гэтая дапамога сёлета?

    – Яна ўжо аказваецца механізатарамі Хойніцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, якое нядаўна набыло ў лізінг 5 новых энерганасычаных трактараў МТЗ-3022 і МТЗ-3522. Гэтая тэхніка дадаткова занята на ворыве і падрыхтоўцы глебы: па аднаму трактару працуе ў сельгаспрадпрыемствах "Імя І.П.Мележа", «Аравічы», ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» і два – у эксбазе «Стралічава». Акрамя таго, хацелася б адзна-  чыць і адчувальную дапамогу сельскім працаўнікам з боку дзяржавы. Сёлета на рамонт і падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ гаспадаркам нашага раёна з дзяржбюджэту было выдзелена 600 тысяч рублёў, што дазволіла ўступіць у пасяўную з аптымальнай гатоўнасцю трактараў і ўсёй глебаапрацоўчай тэхнікі.

    – Якія гаспадаркі можна адзначыць на сяўбе са станоўчага боку?

    – Найбольш арганізавана і актыўна вядуцца работы ў сельгаспрадпрыемствах «Судкова», «Стралічава», «Хойніцкі Аграсервіс». Тут і тэхніка падрыхтавана належным чынам, і ўгнаенні, і насенны фонд. Усё гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў аператыўных зводках райсельгасхарчу. Большай разваротлівасці хацелася б бачыць у рабоце КСУП "Імя І.П. Мележа" і «Веляцін». Хаця і тут патрэбна ўлічваць як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя фактары.