На прыём да дэпутата

  • Татьяна Ступакевич, Дзянніца 30/2018 от 18 апреля 2018 Скачать номер 03 мая 2018 09:52 Политика Беларуская

    Жыхары вёскі Навасёлкі дабіваюцца асфальтавання сваёй вуліцы Усходняй, а шчучынцы з мікрараёна вуліц Чапаева і Суворава зацікаўлены ў правядзенні цэнтралізаванай каналізацыі. – Раённая ўлада ведае пра гэтыя запатрабаванні, аднак на сённяшні дзень у раённым бюджэце не хапае сродкаў на рэалізацыю такіх далёка нятанных праектаў, – патлумачыў наведвальнікам В.І. Саўко. – Я са свайго боку абяцаю лабіраваць гэтыя пытанні, бо разумею, наколькі яны важныя для людзей.Адна з жыхарак інтэрната, што па вуліцы Пушкіна, 30, звярнулася да дэпутата, каб той пасадзейнічаў у замене дзвярэй. Праблему вырашылі такім чынам: дзверы ўстановіць РУП ЖКГ за сродкі наведвальніцы з растэрміноўкай плацяжу на паўгода. Здаецца, здаровы кампраміс задаволіў жанчыну. Скарысталіся шчучынцы і магчымасцямі “прамой лініі”. Так, жыхар вёскі Янчукі Я.Ф. Саўчук узняў пытанне аб абуладкаванні аўтобуснага прыпынку па вуліцы Арджанікідзе ў райцэнтры. Як было растлумачана, ужо закуплены казырок для павільёна, і ў самы бліжэйшы час будзе «закрыта» гэта вострае пытанне. Жыхары аграгарадка Ляшчанка прасілі дэпутата пасадзейнічаць у аднаўленні работы лазні, а шчучынцы з вуліцы Зялёнай лічаць, што самы час правесці добраўпарадкаванне іх прыдамавых тэрыторый і як след адрамантаваць дзіцячыя пляцоўкі. А яшчэ тут незадаволены антысанітарыяй з-за выгулу сабак у скверы і перакананы: трэба тэрмінова прымаць меры.Усе звароты грамадзян, што называецца, узяты на аловак дэпутата. Кожная сітуацыя будзе ўважліва разгледжана, а грамадзяне атрымаюць адказы на пастаўленыя перад народным абраннікам пытанні.Таццяна СТУПАКЕВІЧ.Фота аўтара.

    Теги: