У вызначаны тэрмін плануюць завяршыць пасяўную кампанію ў ААТ “Шчучынаграпрадукт”

  • Александр Касперчук, Дзянніца 31/2018 от 21 апреля 2018 Скачать номер 03 мая 2018 09:59 Сад и огород Беларуская

    – У дзень засяваю прыкладна 40 гектараў, – гаворыць вопытны механізатар Г.М. Карніла. – Пакідаю кабіну свайго “жалезнага каня” толькі калі сонца хаваецца за гарызонт. Падчас кароткіх перапынкаў сілкуюся прама ў полі: работнікаў, занятых на сяўбе, гаспадарка забяспечвае двухразовым гарачым харчаваннем. Як толькі бункер сеялкі пусцее, яго да краёў па новай запаўняе пратраўленым насеннем спецыяльны “запраўшчык”, які дзяжурыць у полі.– Сёлета нам прадстаіць засеяць яравымі зерневымі і зернебабовымі культурамі 2150 гектараў, – зазначае галоўны аграном ААТ “Шчучынаграпрадукт” Валяр’ян Янавіч Фядзюк. – Для гэтага задзейнічаем тры пасяўныя агрэгаты і дзве сеялкі, што дазволіць засяваць па 190 гектараў у суткі. Пры такіх тэмпах, калі надвор’е не ўнясе свае карэктывы, закончым пасяўную кампанію ў вызначаны тэрмін.Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

    Теги: