26 вучняў Кобрына і раёна закончылі школу з залатымі медалямі

  • Алена БАКУН., Кобрынскі веснік 45 от 10 июня 2015 13 июня 2018 15:31 Калейдоскоп Беларуская

    Звяртаючыся да “залатой “ моладзі, Іван Аляксеевіч пажадаў выпускнікам здзяйснення іх запаветных мар, дасягнення вяршынь, якія яны перад сабой паставілі, і выказаў спадзяванне, што ў іх абавязкова ўсё атрымаецца, бо хто, як не яны, вучні, якія на працягу адзінаццаці гадоў не проста спасцігалі веды, але і прымалі актыўны ўдзел у грамадскім  і школьным жыцці,  наведвалі ўстановы дадатковай адукацыі і спартыўныя секцыі, былі неаднаразовымі пераможцамі розных конкурсаў і алімпіяд, дастойны, аркамя залатых медалёў, яшчэ большых узнагарод. Ён  заўважыў, што Кобрыншчына заўсёды будзе рада прыняць ужо дыпламаваных спецыялістаў, калі тыя выкажуць жаданне вярнуцца працаваць на сваю малую радзіму.

    Асобнай увагі ўдастоіліся бацькі, у гонар чыіх дзяцей была арганізавана ўрачыстасць і гучалі цёплыя словы віншаванняў, аздобленыя музычнымі і танцавальнымі нумарамі, падрыхтаванымі выхаванцамі творчых калектываў Кобрыншчыны. Уручаныя бацькам пісьмы падзякі ад начальніка аддзела па адукацыі Кобрынскага райвыканкама Галіны Радковіч – гэта толькі маленькая даніна павагі за іх штодзённую працу, за цесную ўзаемасувязь са школай, накіраваную на агульную мэту. Сапраўды, якую б вялікую функцыю ў выхаванні і адукацыі не выконвала школа, галоўны цяжар адказнасці за сваіх дзяцей, за тое, якімі яны вырастуць, які шлях выберуць, выпадае  менавіта на плечы бацькоў, і першую ступеньку  яны  са сваімі выхаванцамі пераадолелі  ўпэўнена.

    Самі  ж віноўнікі балю пасля мерапрыемства не хавалі эмоцый, разумеючы, што ўжо заўтра за імі зачыняцца дзверы дзяцінства, і яны сядуць за парты здаваць чарговыя іспыты ў самастойнае жыццё, дзе не будуць з імі побач настаўнікі, і нават бацькі не заўсёды змогуць працягнуць руку дапамогі, з удзячнасцю згадвалі ўсіх, хто ўклаў у іх крупінку сваіх ведаў і здольнасцяў, сваю любоў і павагу, хто фарміраваў характар —  упэўнена глядзець наперад, не баяцца выправанняў, хто выхоўваў патрыятызм і актыўную грамадскую пазіцыю, спяшаліся падзяліцца найбольш яскравымі момантамі са школьнага жыцця.  А вось пра свае мары і планы на будучыню гаварылі  напаўголасу, быццам баючыся  спужаць поспех.

    Так, прыйшоў час залатой моладзі, ім зараз вяршыць свой лёс. І як адзначыла залатая медалістка, навучэнка сярэдняй школы № 7 г. Кобрына Вікторыя Царова, апраўдваць ускладзены давер, каб праз гады  з гонарам заявіць, што іх першае золата было самай высокай пробы.

    Теги: