На Бярэзіншчыне ўшанавалі лідараў корманарыхтоўчай кампаніі

  • Алена МУРАЧ., Бярэзінская панарама 45 от 20 июня 2018 19 июня 2018 12:12 ОбществоСад и огород Беларуская

    Вясёлы і залівісты “спеў” гармоніка можна было пачуць на мехдварах некаторых гаспадарак у панядзелак, 18 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень старшыня раённага камітэта прафсаюза АПК Валянціна Анатольеўна Козел, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Бурая і знакаміты бярэзінскі музыка Міхаіл Аляксандравіч Папруга адправіліся ў названыя гаспадаркі, каб ва ўрачыстых абставінах ушанаваць лідараў корманарыхтоўчай кампаніі.

    Так, згодна з прамежкавымі вынікамі лепшымі на касавіцы на названую дату сталі вопытныя работнікі палёў — Сяргей Андрэевіч Аўсянскі з ААТ “Першамайскі” і Уладзімір Эдуардавіч Барысёнак з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. Абодва ў свой час знайшлі справу па душы ў сельскай гаспадарцы і ні разу за тры дзясяткі гадоў не здрадзілі абранай галіне.

    За плённую працу пераможцаў чакалі шчырыя і цёплыя словы віншаванняў, музычны падарунак і матэрыяльнае заахвочванне ад райкама прафсаюза АПК.

    Ушанаванне завяршылася – і працаўнікі заспяшаліся да камбайнаў, бо наперадзе ў іх яшчэ многа работы. А як высветлілася, яны любяць сваю справу і лічаць: калі бярэшся за яе, то трэба выконваць усё якасна, добрасумленна і з душой.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}