Каб дапамога ішла ад сэрца

  • Вольга Белаш, Хойникские новости 16 июня 2018 4 стр от 16 июня 2018 Скачать номер 25 июня 2018 10:54 КалейдоскопОбществоПрирода и экология Беларуская

    Аб’явіўшы сёлета Год малой радзімы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка адзначыў: «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі».

    На гэта была арыентавана вучоба-сустрэча з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (упаўнаважанымі горада і сельскіх населеных пунктаў), дэпутатамі базавага першаснага ўзроўню.

    Мерапрыемства ў Цэнтры культуры г. Хойнікі адкрыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар, праінфармаваўшы аб арганізацыі работы дэпутацкага корпусу, фарміраванні раённага бюджэту, пытаннях, якія паступаюць у райсавет.

    У Год малой радзімы старшыня райсавета заклікала кожнага жыхара Хойнікшчыны праявіць ініцыятыву і ўнесці магчымы ўклад для працвітання нашага роднага краю. «Больш увагі патрэбна аддаваць прыгажосці ў духоўным плане, – заўважыла Галіна Віктараўна. – Старанні  такіх хайнічан, як А. Мянёк, які ўпрыгожыў цеплавузел і пад’езд, А. Чарняк і А. Карабут, якія ўстанавілі паклонныя крыжы, і іншых, хто робіць добрыя справы не для ўласнай карысці, а для ўсіх увогуле, – патрэбна падтрымліваць, браць прыклад. Ад навакольнай прыгажосці і на душы святлее».

    Да ініцыятывы заклікалі далучыцца і начальнікаў аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў служб і арганізацый. Так, напрыклад, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Л.В. Няволіна прапрацоўвае пытанне, чым сумесна з насельніцтвам дапамагчы н.п. Карчовае. Начальнік РАНС В.В. Сацура разглядае пытанні і прапановы па аказанні любой магчымай дапамогі н.п. Дворышча. Вуліцы Малішэўскую і Дзяржынскага горада адпаведна думаюць як аздобіць начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя К.М. Літвінка і начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама А.А. Маліноўскі.

    З інфармацыяй выступілі прадстаўнікі РАНС, РАУС, ЦРБ, КЖУП «Хойніцкі камунальнік», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падатковай інспекцыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

    Падчас сустрэчы былі растлумачаны ўзнікшыя пытанні: як аформіць рамесную дзейнасць; колькі разоў у месяц павінны прыбіраць у пад’ездах шматпавярховых дамоў работнікі камунальнай службы. Таксама грамадзяне звярнуліся з просьбай спілоўвання вярбы па вул. Калесніка, 7, г. Хойнікі.

    Теги: