Карагод сяброўства

  • Іна Заскевіч, Асіповіцкі край АК от 22/06/2018 от 22 июня 2018 Скачать номер 25 июня 2018 15:59 Культура Беларуская

    З 10 па 12 чэрвеня на Браншчыне праходзіў V Міжнародны фальклорны фестываль «Дзяснянскі карагод», у якім удзельнічаў і стаў лаўрэатам народны ансамбль народнай песні «Вязанка» Вяззеўскага сельскага Дома культуры.

    Радасць сустрэчы, цёплыя абдымкі і прывітанні дарылі адзін аднаму ўдзельнікі фестывалю, аб’яднаныя агульнай адданасцю фальклорнай творчасці. Спевакоў і музыкантаў гасцінна сустрэла Суземская зямля. Шырока і весела прайшлі калектывы па галоўных вуліцах пасёлка.

    Атрымаўшы благаславенне на пачатак добрай справы на святочным набажэнстве, якое правёў святар храма іерэй айцец Андрэй (Масленікаў) у гонар святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага, удзельнікі пачалі «свята душы народа».

    Каб пазнаёміцца з песенным багаццем народнай творчасці з розных куткоў Расіі і суседніх Украіны і Беларусі, сабраліся людзі розных пакаленняў. Асабліва радуе, што шмат было маленькіх гледачоў.

    Завяршэнне фестывалю адбылося на Партызанскай плошчы Бранска ў рамках святкавання Дня Расіі. Ансамбль «Вязанка» знаёміў жыхароў суседняй вобласці са сваёй творчасцю, а пасля адбылася сустрэча нашых музыкаў з прадстаўнікамі беларускай дыяспары на Браншчыне.

    Теги: