Ліквідавалі пагрозу аператыўна

  • Юлія БАКУНОВІЧ, Перамога Перамога-выпуск №50 от 24 июня 2015 Скачать номер 16 августа 2018 15:52 Происшествия Беларуская

    Пры правядзенні работ на палігоне бытавых адходаў у вёсцы Нарбутавічы трактарыст РУП ЖКГ выявіў прадмет, які, па здагадцы мужчыны, быў выбухованебяспечным.

    Пра знаходжанне падазронага прадмета аператыўна паведамілі ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна. Прадстаўнікі ваенкамата выехалі на месца, і факт знаходкі выбухованебяспечнага прадмета быў пацверджаны.

    Міліцыя выставіла ачапленне, а ваенным камісарыятам была адпраўлена заяўка на групу размініравання ў Слонімскую 11-ю механізаваную брыгаду. Група размініравання адразу адрэагавала на заяўку, прыбыла на месца і абясшкодзіла выбуханебяспечны прадмет. Таксама ў вёсцы была праверана мясцовасць на тое, каб папярэдзіць небяспеку.

    Адзначым, што работнік РУП ЖКГ паступіў правільна, калі спыніў сваю працу, адышоў далей ад падазронага прадмета і аператыўна зрэагаваў, паведаміўшы аб знаходцы ў спецыялізаваныя органы.

    Дарэчы, гэта ўжо не першая знаходка выбухованебяспечнага прадмета на Дзятлаўшчыне, таму жыхарам раёна варта ведаць, што пры знаходжанні падазронага прадмета ні ў якім разе нельга яго чапаць, даставаць з зямлі і працягваць знаходзіцца побач. Варта неадкладна паведаміць пра знаходку ў сілавыя структуры, каб засцерагчы сваё жыццё і жыццё навакольных.

    Теги: