Свята, якое застанецца ў памяці і сэрцы

  • Андрэй Козел, Нясвіжскія навіны 17.08.2018 от 17 августа 2018 Скачать номер 17 августа 2018 09:49 Культура Беларуская

    Куточак зямлі, дзе бярозы

    шумяць,

    Дзе ясныя зоры ў вочы глядзяць,

    Дзе клёкат бусліны

    над песняй гучыць —

    Куточак зямлі,

    як цябе не любіць?!

    Куточак зямлі, на якой мы жывём —

    Ласкава цябе мы Радзімай завём.  

    Як вы зразумелі па словах, прыведзеных вышэй, у нашай рэспубліцы працягваецца Год малой радзімы. 29 ліпеня ў аграгарадку Новагарадзейскі адбылося свята вуліцы Лугавой, арганізаванае Новагарадзейскім сельскім цэнтрам культуры і адпачынку, Гара-дзейскім сельскім выканаўчым камітэтам і адкрытым акцыянерным таварыствам “Гарадзея”.

    Куточак зямлі, дзе бярозы

    шумяць,

    Дзе ясныя зоры ў вочы глядзяць,

    Дзе клёкат бусліны

    над песняй гучыць —

    Куточак зямлі,

    як цябе не любіць?!

    Куточак зямлі, на якой мы жывём —

    Ласкава цябе мы Радзімай завём.  

    Як вы зразумелі па словах, прыведзеных вышэй, у нашай рэспубліцы працягваецца Год малой радзімы. 29 ліпеня ў аграгарадку Новагарадзейскі адбылося свята вуліцы Лугавой, арганізаванае Новагарадзейскім сельскім цэнтрам культуры і адпачынку, Гара-дзейскім сельскім выканаўчым камітэтам і адкрытым акцыянерным таварыствам “Гарадзея”.

    Сваю гісторыю пасёлак вядзе ад 21 студзеня 1969 года, ён быў створаны у выніку перайменавання пасёлка цэнтральнай сядзібы саўгаса “Гарадзейскі”. Што датычыць самой вуліцы Лугавой, то на яе месцы было балота, а першы дом быў узведзены 30 гадоў таму, яшчэ праз 15 год сельгаспрад-прыемства пабудавала першы дом для сваіх работнікаў. Цяпер такіх дамоў налічваецца ўжо 22.

    Не ведаю, ці выпадкова, але так атрымалася, што менавіта мне, чалавеку, які абсалютную большасць свайго жыцця пражыў у пасёлку, выпала магчымасць прысутнічаць на дадзеным мерапрыемстве і пісаць пра яго. На маёй памяці, за 30 гадоў, перажыта нямала рознага разам са сваёй малой радзімай, яе жыхарамі. Пасёлак, вядома, змяніўся ў лепшы бок.

    Але вернемся да свята. На ім, акрамя канцэртна-ушанавальнай праграмы, былі арганізаваны вы-ставы народных майстроў, стаялі батуты, горкі, працавалі выязныя гандлёвыя кропкі, дзе кожны мог паласавацца салодкімі прысмакамі, набыць цацкі для дзетак або сувеніры.

    Уступнае слова на мерапрыемстве ўзяла кіраўнік Гарадзейскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Цвірко. Яна павітала ўсіх     удзельнікаў свята, пажадала ім добрага настрою і часцей збірацца разам з цудоўнай нагоды. Наталле Леанідаўне ўручылі каравай, якім, дарэчы, напрыканцы свята пачаставалі прысутных жыхароў і гасцей.

    Свае музычныя віншаванні, харэаграфічныя нумары, маналогі і замалёўкі дарыў у гэты дзень калектыў Новагарадзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку. Думаю, што кожны прысутны атрымаў сапраўднае задавальненне, добры настрой і пазітыў, аб чым сведчылі шчырыя апладысменты і ўсмешкі, якімі адорвалі выступаючых прысутныя.

    На мерапрыемстве ў першую чаргу ўшанавалі сям’ю  Брытвіч. Яе прадстаўнікі  з’яўляюцца старэйшымі жыхарамі вуліцы Лугавой. Ірына Міхайлаўна з мужам Сцяпанам Генадзье-вічам, які, на жаль, нядаўна пайшоў з жыцця, выхавалі семярых дзяцей, а зараз бабуля дапамагае выхоўваць  унукаў.

    Арганізатары адзначылі і лепшых працаўнікоў, якія за сваю стараннасць маюць узнагароды, граматы, падзячныя пісьмы старшыні Нясвіжскага райвыканкама за добрыя вынікі ў спаборніцтвах у галіне сельскай гаспадаркі атрымалі Руслан Вікенцьевіч Макаўчык, Наталля Эдуардаўна Бусько, а таксама Іван Міхайлавіч Яцкевіч, які мае, акрамя раённых, узнагароды абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

    Шмат увагі было ўдзелена маладым сем’ям Лугавой вуліцы. 5 гадоў сумеснага жыцця адзначыла сям’я Андрэя і Алены Мішчанка, якія прыехалі да нас з далёкага Казахстана.  Атрымалі словы ўдзячнасці, віншаванні і, вядома, падарункі шматдзетныя сем’і Уладзіміра Уладзіміравіча Скачко, Людмілы Васільеўны Гойда, Наталлі Валер’еўны  Ясінскай, Соны Юсупаўны Яцкевіч. У іх — па трое дзяцей. А вось Таццяна Віктараўна Дранчук выхоўвае пяцярых дзяцей, яна ўзнагаро-джана ордэнам Маці.  Ёсць на вуліцы Лугавой і яшчэ адна сям’я, дзе таксама займаюцца выхаваннем пяцярых дзяцей. Гэта сям’я Ганны Уладзіміраўны Паўлюк.

    Былі адмыслова адзначаны і юбіляры гэтага года. З 45-годдзем віншавалі Таццяну Дранчук, 40-годдзем — Сону Яцкевіч і Наталлю Ясінскую, 35-годдзем — Алену Лісок і Алену Харыну, 30 споў-нілася Андрэю Мішчанку, 25 — Анастасіі Радзівонавай і Максіму Гойду. Свае ласункі атрымалі дзеці: з 10-гадовым юбілеем павіншавалі Рамана Сеўрука, Ганну Зізіка, Таццяну Долмат, Мікіту  Ліска, з 5-годдзем — Данілу Мішчанку, Варвару Радзівонаву.

    Напрыканцы свята падарункамі адзначылі і лепшых гаспадароў вуліцы. Лепшымі падворкамі былі прызнаныя двары Наталлі Бусько, Алены Сабіч і Юліі Скачко.

    Андрэй КОЗЕЛ.

    Теги: