Бульбіна-велікан: падпісчыкі «Браслаўскай звязды» дзеляцца фатаграфіямі свайго суперураджаю

  • Казімір Пятушка, Браслаўская звязда 62/2018 от 18 августа 2018 Скачать номер 23 августа 2018 10:56 Сад и огород Беларуская

    Такая вось бульбіна «Сінявочка» вагой 1 кг 75 г (даўжыня — 183 мм, шырыня — 111 мм) вырасла на прысядзібным участку браслаўчаніна з вул. Ленінскай, 172 Міхаіла Аўсюкевіча.

    Міхаіл Дзмітрыевіч сам здзіўлены незвычайным дарам прыроды і, разводзячы рукамі, кажа:

    — Амаль за 70 гадоў жыцця ўпершыню бачу такі клубень, да таго ж з угнаенняў восенню на агародзе ў глебу была пакладзена адна перагнілая лістота ды трава. 

    Фота Казіміра ПЯТУШКІ.

    Теги: