Адкрыта яшчэ адна пляцоўка для стрыт варкаўта!

  • Дзмітрый ЯШЧАНКА, Нясвіжскія навіны 14.09.2018 от 14 сентября 2018 Скачать номер 14 сентября 2018 10:30 Спорт Беларуская

    У сераду, 12 верасня, на стадыёне ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа» ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта пляцоўка стрыт варкаўта (вулічнай гімнастыкі).

    Без перабольшання трэба ад-значыць, што адбылося сапраўднае свята спорту і здароўя. У гэтым былі перакананы яго ўдзельнікі — школьнікі, педагогі і госці мерапрыемства.

    Перад прысутнымі выступіў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей. Ён сказаў, што ў жыхароў Нясвіжа і, у першую чаргу, у вучняў сярэдняй школы № 3 з’я-вілася яшчэ адна ўнікальная магчымасць рухацца да здаровага ладу жыцця. У горадзе і раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам: працуюць басейны і трэнажорныя залы, устаноўлены дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і пабудаваны спартыўныя комплексы, якія з задавальненнем наведваюць як дзятва, так і падлеткі. Бацькі з дзецьмі аддаюць перавагу правядзенню вольнага часу менавіта ў гэтых спецыяльна абсталяваных месцах.

    Наступнае слова прадаставілі Арцёму Зубелю — дырэктару Клецкага механічнага завода, дзе было выраблена абсталяванне для пляцоўкі. Ён выказаў упэўненасць, што новая пляцоўка яшчэ больш прыцягне ўвагу школьнікаў да заняткаў актыўнай спартыўнай дзейнасцю, а магчымасць самасцвярдзіцца ў асяроддзі аднагодкаў стане дзейсным рычагом для заняткаў вулічнай гімнастыкай.

    Далей, пасля перарэзвання чырвонай стужкі, увазе прысутных было прадстаўлена паказальнае выступленне майстроў у галіне вуліч-най гімнастыкі — юнакоў з Капыля. А завяршылася мерапрыемства музычным падарункам, які ўсім прысутным падаравалі навучэнцы цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна.

    Дзмітрый ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Теги: