Не ўраджай – ураджаішча!

  • Наталля Налей, Пастаўскі край 73/2018 от 15 сентября 2018 17 сентября 2018 09:19 Сад и огород Беларуская

    вырасцілі Аліцыя Трафімовіч і Раіса Мацур на сваіх прысядзібных участках

    Нябачаны раней заморскі цуд — змяіны агурок (па-навуковаму «трыхазант змеепадобны») — вырас на дачным участку Алі­цыі Трафімовіч у Ліпніках. Жанчына даўно цікавіцца рознымі экзатычнымі гароднінай і садавіной. На яе агародзе чаго толькі няма! Насеннем гэтай расліны падзялілася з ёй знаёмая. Вясной яго высадзіла, а ўлетку заўважыла, што на зямлі трыхазанту не вельмі камфортна, ён стаў падбірацца бліжэй да яблыні, і тут яму ўжо было дзе разгуляцца. Аказалася, што змяіны агурок родам з М'янмы і адносіцца да сямейства ліян. Трыхазант Аліцыі Нікадзімаўны вырас даўжынёй 1 метр. Але гэта не мяжа.

    Здзівіў ураджай і пастаўчанкі Раісы Мацур. На яе прысядзібным участку нечакана-негадана вырас велізарны кабачок вагой каля 9 кілаграмаў. 40 гадоў Раіса Вітальеўна адпрацавала медсястрой, цяпер на заслужаным адпачынку. Сёлета адзначыла 70-гадовы юбілей. Увесь вольны час праводзіць на градках. Участак невялікі, але нарыхтовак з яго хапае ўсім — сабе і дзецям з унукамі.

    — Сёлета я не сеяла кабачкоў, — дзялілася гаспадыня. — Таму было дзіўна ўдвая, калі ён вырас настолькі вялікім. Ужо прыкідваю, колькі ікры з яго атрымаецца.

    Тэкст і фота Наталлі Налей