Вакансіі ёсць, а жаданне працаваць?

  • Юлія БУКЕЛЬ., Бярэзінская панарама 71 от 21 сентября 2018 21 сентября 2018 14:16 Политика Беларуская

    У канферэнцзале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Бярэзінскага раёна. У ім прыняла ўдзел міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Касцевіч.

    На пачатку пасяджэння старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня камісіі Віктар Валянцінавіч Лашкоўскі расказаў пра работу камісіі. Пасяджэнні праходзяць у другі і чацвёрты чацвер месяца. Ужо прайшло 12, у тым ліку — 4 выязныя (у Капланецкім, Паплаў-скім, Бярэзінскім сельскіх Саветах і ў Бярэзінскай ЖКГ). Усяго на камісію было запрошана 132 чалавекі, у тым ліку 17 накіравана службай занятасці, 2 — Бярэзінскім РАУС. На пасяджэнне камісіі па садзейнічанне ў працаўладкаванні прыйшло 88 незанятых грамадзян: 35 накіраваны на пра-цаўладкаванне, 16 — у сектар занятасці і 36 чалавек адмовіліся ад усіх прапаноў. Пра-цаўладкавана 30 чалавек, накі-раваных камісіяй, і 10 — сектарам занятасці.

    Затым намеснік начальніка ўпраўлення — загадчык сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Уладзіміраўна Сайкоўская засяродзіла ўвагу прысутных на тым, якая сітуацыя склалася сёння на раённым рынку працы. З пачатку гэтага года аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 332 чалавекам, у тым ліку 79 беспрацоўным. С.У. Сайкоўская адзначыла, што кожнаму, хто застаўся без працы, імкнуліся дапамагчы: прапаноўвалі звярнуцца ў тую альбо іншую арганізацыю, дзе былі заяўлены вакансіі, накіроўвалі на вучобу, перападрыхтоўку. Галоўнае, каб людзі самі хацелі працаваць. Было б жаданне, а магчымасці ёсць… Тым больш што на 13 ве-

    расня ў Бярэзінскім раёне за-рэгістравана 176 вакансій.

    Далей члены камісіі пагутарылі з беспрацоўнымі. Цікавіліся, дзе раней працавалі, чаму звольніліся, ці хочуць атрымаць рабочае месца… Парадавала, што ўсе, хто прыйшоў, хочуць працаваць. Таму паабяцалі, што звернуцца ў прапанаваныя арганізацыі, дзе ёсць вакантныя рабочыя месцы. Дарэчы, на пасяджэнні былі прадстаўнікі і ад некаторых арганізацый раёна (торфапрадпрыемства “Бярэзінскае”, філіяла СТАА “Профітсістэм”, філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 192” і іншыя), з якімі можна было пагутарыць наконт працаўладкавання.

    І.А. Касцевіч звярнула ўвагу прысутных на тое, што перад усімі стаіць аднолькавая задача: дапамагчы беспрацоўным знайсці рабочае месца. Для гэтага і створаны камісіі па працаўладкаванні. Міністр адзначыла, што ў нашым раёне выбраны правільны накірунак работы і сектара занятасці, і камісіі. Неабходна аператыўна складваць спісы тых людзей, што звольніліся ў апошні час і актыўна шукаць ім працоўныя месцы, пакуль яны не страцілі прафесійныя навыкі, не пачалі весці асацыяльны лад жыцця.

    Юлія БУКЕЛЬ.

    Фота аўтара.

    Теги: 
    • {Нет тегов}