Прыгажосць малой радзімы

  • Елена Петушко, Браслаўская звязда 73/2018 от 26 сентября 2018 Скачать номер 09 октября 2018 15:57 Культура Беларуская

    Віцебская абласная арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у пачатку чэрвеня аб’явіла конкурс «Спадчына малой радзімы. Віцебшчына ў мініяцюры», які праводзіцца ў рамках святкавання васьмідзесяцігоддзя ўтварэння Віцебскай вобласці.

    Удзел у ім могуць прымаць усе ўстановы адукацыі. Па ўмовах конкурса ўдзельнікам трэба выканаць макеты архітэктурных аб’ектаў сваёй малой радзімы.

    Ад браслаўскіх устаноў адукацыі работы на конкурс прадставяць педагогі СШ № 2 і ЦДіМ. Так, настаўнікі абслуговай працы і працоўнага навучання другой гарадской школы Ала Пучынская і Аляксандр Сіпко разам з маці вучняў Таццянай Маслоўскай стварылі макет касцёла Нараджэння Божай Маці, педагогі з установы дадатковага навучання Мікалай Дзянісаў выканаў у мініяцюры Пакроўскую царкву, што ў в. Богіна, а Міхаіл Ставіцкі — царкву Дабравешчання з агр. Друя.

    Работа творчай групы СШ № 2 будзе выстаўлена на адной з пляцовак у Верхнядзвінску падчас абласных «Дажынак – 2018», а ўжо потым усе кампазіцыі адправяцца ў Віцебск пакараць сэрцы журы конкурса.

    Пажадаем нашым таленавітым педагогам прызнання і перамогі.

    Алена ПЯТУШКА.

    Фота аўтара.

     

    Теги: