Уборка ў рытме нон-стоп – гэта па-дэмбраўску

  • Александр Касперчук, Дзянніца 83/2018 от 19 октября 2018 Скачать номер 19 октября 2018 12:09 Сад и огород Беларуская

    Днём жалезным волатам кіруе механізатар Станіслаў Іванавіч Забароўскі, а як толькі сонца хаваецца за гарызонт, яго падмяняе напарнік Станіслаў Іванавіч Саўко. Разам яны ўбіраюць да 20 гектараў цукровых буракоў у суткі, накопваюць прыкладна 1400 тон салодкіх караняплодаў.– Перад тым як прыступіць да працы, абавязкова ўносім параметры кожнага поля ў камп’ютар, і той аптымальна настройвае работу бацвіннярэза, карчавальніка і іншых вузлоў, – зазначае механізатар С.І. Забароўскі. – За адзін праход агрэгат захоплівае шэсць радкоў раслін: бацвінне адразу зразаецца і адкідваецца ўбок, а свежавыкапаныя з глыбіні 15-20 сантыметраў буракі па транспарцёры трапляюць у бункер агульным аб’ёмам 15 тон. Як толькі ён запаўняецца, я высыпаю салодкія караняплоды ў бурт. Пагрузчык-ачышчальнік “Кleine”, якім кіруе вопытны механізатар Уладзімір Раманавіч Вейка, пры дапамозе 12-метровага транспарцёра з лёгкасцю “расфасоўвае” ўраджай па грузавіках. На канцы “стралы” замацавана відэакамера, сігнал з якой перадаецца на дысплэй, усталяваны ў кабіне.– Такім чынам, я, быццам на далоні, бачу кузаў грузавіка і не высыпаю буракі за борт, – тлумачыць Уладзімір Раманавіч. – Пяці хвілін дастаткова, каб цалкам загрузіць трыццацітонны МАЗ з прычэпам. Затым тэхніка бярэ курс на Скідзельскі цукровы завод. І так па 4-5 рэйсаў у дзень. Працаваць у полі даводзіцца дацямна, пакуль не загружу апошнюю машыну. Яно і зразумела: трэба паспець здаць на перапрацоўку салодкія караняплоды і тым самым выканаць дзённую квоту, якая складае 600 тон.Вырашчаным ураджаем цукровых буракоў аграрыі ААТ “Дэмбрава” задаволены: у сярэднім тут з кожнага гектара накопваюць 600 цэнтнераў караняплодаў, а сустракаюцца палеткі, дзе гэты паказчык дасягае 700 цэнтнераў з гектара.– Цукровыя буракі – гэта культура, на якой не схалтурыш, – кажа галоўны аграном Дзмітрый Станіслававіч Скорб. – Усе пралікі адразу будуць бачны: пры невыкананні тэхналогій пасевы зарастаюць пустазеллем, расліны хварэюць і гніюць. У гэтым плане мы спрацавалі бездакорна: перад пасевам унеслі ў глебу неабходную колькасць калійных і фосфарных угнаенняў, усходы падкармілі азотам, правялі тры гірбіцыдныя апрацоўкі і двойчы апырскалі борам. Цяпер не нарадуемся! Цукрыстасць караняплодаў складае звыш 17%, что вышэй за сярэднеабласную. А вось працэнт выбракоўкі наадварот нізкі – 5,9.Усяго пад цукровыя буракі ў гаспадарцы адведзена 300 гектараў, з якіх 50% ужо выкапаны. Дэмбраўскія аграрыі плануюць завяршыць уборку гэтай культуры да надыходу першых замаразкаў, таму тэхніка і надалей будзе працаваць у полі ў кругласутачным рэжыме. Аляксандр КАСПЯРЧУК.Фота аўтара. 

    Теги: