«Пінск – горад дзесяці стагоддзяў»

  • Наталья Милевская, Полесская правда № 84 (13132) от 20 октября 2018 Скачать номер 26 октября 2018 16:26 Культура Беларуская

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел гісторыкі, краязнаўцы, музыкі, выкладчыкі і навучэнцы цэнтра творчасці, журна-лісты і ўсе, каго цікавіць гісторыя сталіцы Палесся. Пра традыцыі святкавання Дня горада і самыя адметныя падзеі летапісу старажытнага Пінска расказаў краязнаўца і журналіст Вячаслаў Ільянкоў. Прысутныя пазнаёміліся з этнаграфічным парталам svajksta.by, а таксама з кнігай «Пра паганства і балтаў», якую прэзентаваў госць з Мінска Алесь Мікус. Асабліва ўзнёслы настрой стварылі майстры, якія займаюцца вырабам музычных інструментаў, – пінчукі Андрэй Шклёда і Юрый Дубнавіцкі. Яны не толькі расказалі шмат цікавых фактаў з гісторыі лютні і дуды, але і зачаравалі цудоўным выкананнем музыкі.

    Галоўнай падзеяй імпрэзы стала адкрыццё экспазіцыі творчага аб’яднання «Кавальская майстэрня», якое працуе пры абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. У аснове экспазіцыі – рэканструяваная зброя розных гістарычных перыядаў. Значная частка калекцыі была зроблена ў рамках падрыхтоўкі да фестывалю «Гарадзішча-Пінеск», які прайшоў у маі гэтага года. Кіраўнік аб’яднання Аляксей Наздрын разам з выхаванцамі аднавілі больш за 50 арыгінальных вырабаў. Усе яны створаны па матэрыялах ар-хеалагічных даследаванняў і раскопак у вёсцы Гарадзішча. Сярод іх – упрыгожванні, медальёны, паясныя накладкі і спражкі, прадметы быту, рыбалоўныя снасці і многае іншае. Цэнтральнае месца займаюць муляжы зброі, а таксама рыцарскія даспехі – кальчугі, латы, шлемы, шчыты. Пад-крэсліваюць сярэднявечны антураж рэканструяванае мужчынскае і жаночае адзенне, стылізаваная мэбля і посуд.

    Як адзначыў Аляксей Наздрын, асноўная мэта стварэння экспазіцыі – знаёмства школьнікаў і студэнтаў, а таксама жыхароў горада і турыстаў з багатай гісторыяй Сярэднявечча.У міні-музеі будуць праходзіць экскурсіі, інтэрактыўныя ўрокі і майстар-класы, прэзентацыі і сустрэчы з цікавымі людзьмі.