Сямейная справа маёра Фралова

  • Святлана МІГУН, Голас Любаншчыны 66/2018 от 26 октября 2018 Скачать номер 29 октября 2018 08:49 Калейдоскоп Русский

    У апошнюю нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, якія аддалі сваё сэрца транспартным сродкам і для якіх дарагімі сапраўды сталі ўсе дарогі, – аўтамабілісты і дарожнікі Беларусі.

     Начальнік аўтамабільнай службы тэхнічнай часці в/ч 42715 Сяргей Фралоў пазнаёміўся са своеасаблівым светам матораў у самым раннім дзяцінстве. І дзед, і бацька Сяргея Уладзіміравіча – вайскоўцы. А яшчэ і адзін, і другі так ці інакш працавалі з тэхнікай. Таму не дзіўна, што яшчэ ў юнацтве маёр Фралоў вырашыў працягнуць сямейную справу, тым больш менавіта да яе і ляжала душа. У 1994 годзе ён зрабіў свой выбар на карысць факультэта аўтамабільных войскаў цяпер ужо Ваеннай акадэміі і не пашкадаваў.

    Ужо дваццаць гадоў Сяргей Уладзіміравіч узначальвае аўтамабільную службу ў ваеннай часці ва Урэччы, куды афіцэра размеркавалі адразу пасля заканчэння вну. За гэты час выкананне службовых абавязкаў (а гэта забеспячэнне эксплуатацыі і рамонту тэхнікі, пастаноўка яе на захоўванне і ўтрыманне) адтачылася да аўтаматызму, але пры гэтым не згубіўся і інтарэс да справы, які маёр Фралоў прывіў не адной змене салдат тэрміновай службы.

    Теги: 
    • {Нет тегов}