Шчаслівых дарог!

  • Ірына Міргарадава, Слуцкий край 258-258 (16009-16014) от 25 октября 2018 Скачать номер 29 октября 2018 10:51 Калейдоскоп Беларуская

    Ганаровы дарожнік Беларусі, і пасля дасягнення пенсійнага ўзросту ён не спяшаецца на заслужаны адпачынак, працуе майстрам лінейнай дарожнай дыстанцыі 641 (ЛДД-641) філіяла «ДЭУ №64» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр». ЛДД-641 да нядаўняга часу і ўзначальваў. «Пакуль ёсць сілы і магчымасць перадаць свой досвед – буду працаваць», – гаворыць Сярей Іванавіч.
    Асноўная задача дарожнікаў – утрыманне дарог у належным стане, забеспячэнне бесперабойнага руху.  На 67 – 93,5 км нядаўна рэканструяванай дарогі Р-23 Мінск – Мікашэвічы гэту задачу выконваюць  спецыялісты ўчастка ЛДД-641. Разам з інжынерна-тэхнічнымі работнікамі  за парадкам на замацаваных участках (яшчэ адзін – дарога Р-91 Асіповічы – Баранавічы ад мяжы са Старадарожскім раёнам да Старыцы) сочаць 24 чалавекі.  Стан дарожнага пакрыцця, інфармацыйныя знакі, аўтобусныя прыпынкі і месцы адпачынку – зона адказнасці дарожнікаў. Адрамантаваць, прыбраць, паднавіць, наладзіць, зімой – расчысціць, пасыпаць – з усім трэба спраўляцца незалежна ад надвор’я, пары года і часу.
    Сёлета работнікі ЛДД-641 у тым ліку займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі базы ЛДД-642  ДЭУ №64, на плошчы больш за 12 000 метраў квадратных укладзена двухслойнае асфальта-бетоннае пакрыццё, устаноўлены бардзюры і ўладкаваны газоны. На аўтадарозе Р-91 укладзены выраўнавальны слой  – 
    2,7 км асфальту, праведзена павярхоўная апрацоўка дарожнага палатна  на 3,1 км. Выконваецца ямачны рамонт і іншыя работы для падтрымання пакрыцця ў належным стане.

    Теги: