Аб працаўладкаванні, камунальнай службе

  • Вольга Белаш, Хойникские новости 20 октября 2018 3 стр от 20 октября 2018 Скачать номер 29 октября 2018 15:36 Культура Беларуская

    Гэтыя і многія іншыя пытанні ўзняты пад час правядзення Дня дэпутата.

    На прыём да старшыні раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар хайнічане звярталіся па пытанню атрымання даведкі аб карыстанні зямлёй (рэкамендавана звярнуцца ў Рэчыцкі занальны архіў, так як усе дакументы, датаваныя да 2014 года, захоўваюцца там), заняцці рамесніцтвам (растлумачана, што звяртацца неабходна ў падатковы орган), асвятлення дваравой тэрыторыі па вул. Лермантава.

    Інфармацыйна-прапагандысцкая группа райсавета дэпутатаў сустрэлася з жыхарамі н.п. Веляцін, работнікамі аднайменнага сельгаспрадпрыемства.

    Галіна Віктараўна праінфармавала аб сацыяльна-эканамічных паказчыках, рабоце дэпутацкага корпуса, рабоце сельгаспрадпрыемстваў раёна. Нагадала аб дзейнасці камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанню занятасці насельніцтва (пасяджэнні праводзяцца кожны другі і чацвёрты аўторак месяца). У раёне ёсць 154 вакансіі, з іх 85 – па рабочых спецыяльнасцях, заклікала грамадзян актыўней займацца рамесніцтвам.

    Асобная ўвага ўдзелена пытанням прафілактыкі злачынстваў, пажараў, захворванняў і гібелі людзей ад знешніх прычын. Прадстаўнікі РАУС, РАНС, ЦРБ заклікалі дарослых і аб сваім здароўі і жыцці задумвацца, а не траціць час на шкодныя звычкі, і не пакідаць дзяцей без нагляду, каб не здарылася бяды.

    Дырэктар КЖУП «Хойніцкі камунальнік» С.У. Несцярэнка праінфармаваў аб неаплачаных жыхарамі н.п. Веляцін 27 асабовых рахунках, нагадаў аб неабходнасці аплачваць вываз смецця (паслуга гэтая абавязковая і адказацца ад яе немагчыма). Жыхары ў сваю чаргу паскардзіліся, што «жыроўкі» прыносяць да іх вельмі рэдка. 

    Теги: