”Аўцюкоўскі кірмаш” – пераможца

  • Ала КАВАЛЕНКА, Калінкавіцкія навіны КН №73 2018г. от 30 октября 2018 30 октября 2018 09:16 Культура Беларуская

    У Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі 27 верасня  прайшоў 16-ты абласны экалагічны конкурс “Зялёны вітамін” для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў інтэрнатных устаноў. Гэты крнкурс Гомельскае абласное аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” праводзіць штогод.

    У гэтым годзе на конкурс  Калінкавіцкі  раённаы сацыяльна-педагагічны цэнтр прадставіў выставу “Аўцюкоўскі кірмаш”, прысвечаную Году малой радзімы. Выхаванцы дзіцячага прытулку, увесь наш калектыў, сумесна з дзецьмі з дзіцячага дому сямейнага тыпу г.Калінкавічы,  вельмі стараліся.

    Былі на нашым “Аўцюкоўскім кірмашы” -  і парася “з нагамі ў цэменце, каб даўжэйшае вырасла”, і разумная кура, якая “есці ходзіць да суседа, а яйкі дома нясе”, і “закаханыя шпакі”, і  гігантская “бульба, якую садзілі ўначы, каб жукі-каларады не бачылі”. А аўцюкоўскія прысмакі здзівілі нават членаў журы – красаваліся на кірмашы “аўцюкоўскія камы”, аўсяны кісель, аладкі з макам, гарбузовая каша, прыгожы і смачны каравай з аўцюкоўскай мукі новага ўраджаю.

    Каларытна, з музыкай і аўцюкоўскімі прыпеўкамі, прэзентавалі   выставу прыгажуня Калінка, вобраз якой стварыла наш сацыяльны педагог Ганна Кручкова, разам з малымі дзеткамі-аўцючанятамі – выхаванцамі дзіцячага прыюта і ДДСТ.

    Журы па заслугах ацаніла нашу выставу, прысудзіўшы  ёй першае месца сярод сацыяльна-педагагічных цэнтраў  Гомельскай вобласці.