Прайшла інтэлектуальная гульня для школьнікаў па тэме "Першая сусветная вайна 1914-1918 гг."

  • Сергей ГОНЧАР, Шлях перамогі №81/2018 от 27 октября 2018 Скачать номер 31 октября 2018 14:52 Культура Беларуская

    На гэтым тыдні на базе Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшла інтэлектуальная гульня для школьнікаў па тэме «Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.»

    Правядзенне інтэлектуальнай гульні для школьнікаў накшталт вядомага тэлевізійнага праекта «Што? Дзе? Калі?» было арганізавана дабрачынным культурна-гістарычным фондам памяці Першай сусветнай вайны «Крокі», Вілейскім краязнаўчым музеем, сумесна з упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама ў рамках фестывалю «Званы памяці», прымеркаванага да 100-годдзя Першай сусветнай вайны. Нагадаем, што напярэдадні ў рамках фестывалю праходзілі гістарычныя віктарыны і конкурсы малюнкаў па тэме вайны 1914 – 1918 гг., пераможцы якіх будуць узнагароджаны на заключным мерапрыемстве фестывалю, якое праходзіць сёння на базе Вілейскай гімназіі №2. Прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні сабраліся каманды знаўцаў з усіх школ горада. Хлопцы і дзяўчаты, якія былі вызначаны як аматары гісторыі свайго краю і, нават, смела можна сказаць – інтэлекетуальнай элітай кожнай установы адукацыі, сфарміравалі 5 каманд. Як і патрабуецца, інтэлектуальную гульню судзіла строгае журы з гісторыкаў і краязнаўцаў, што з'яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Барыс Цітовіч, стваральнік адзінага ў Беларусі музея Першай сусветнай вайны, арганізатар фестывалю «Званы памяці» – старшыня журы; Андрэй Каркотка, навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея і складальнік пытанняў для гульні; Вольга Коласава, старшы навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея, і Марына Корнева, загадчык аддзялення раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Теги: 
    • {Нет тегов}