Утрыманне дарог – пытанне бяспекі

  • Вольга Белаш, Хойникские новости 27 октября 2018 3 стр от 27 октября 2018 Скачать номер 01 ноября 2018 13:18 Калейдоскоп Беларуская

    Наколькі якасна праводзяцца работы па ўтрыманню дарог і прыдарожных палос у належным стане, настолькі бяспечна аўтамабілістам і іх пасажырам на гэтых самых дарогах.

    Пытанне праводзімай ДРБУ-155, ДЭУ-45 і Хойніцкім лясгасам работы ў гэтым напрамку разгледжана на выязным пасяджэнні пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па бюджэтна-эканамічным пытанням. Удзел у пасяджэнні прыняў в.а. начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС А.П. Кулакоўскі.

    Адзначана, што часам несвоечасова дарожнымі арганізацыямі праводзіцца абкошванне прыдарожных палос, патрабуюць рамонту некаторыя прыпынкі, замены – дарожныя знакі, дарогі – грэйдзіравання і падсыпкі. Асаблівую бяспеку прадстаўляюць дрэвы, якія падаюць на дарогу. З 1.12.2017 года 12 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося менавіта па гэтай прычыне. Неабходна своечасова выяўляць і ўдаляць іх. А для гэтага ў цеснай звязцы неабходна ўзаемадзейнічаць лясгасу і дарожнікам.

    З пачатку года Дзяржаўтаінспекцыяй дарожным арганізацыям выпісаны 62 прадпісанні за неналежнае ўтрыманне аўтадарог, 12 пратаколаў складзена за невыкананне прадпісанняў. Гэта гаворыць аб недастатковых мерах па ўтрыманню дарог, сітуацыю выпраўляць неабходна хутчэй. 

    Теги: