У корані зменім сітуацыю

  • Юлия ПОПКО, Рэспубліка 208 (7103), 2 ноября 2018 от 02 ноября 2018 02 ноября 2018 00:00 Природа и экология Русский

    Лясы займаюць амаль 40 працэнтаў тэрыторыі нашай краіны і маюць патрэбу ў абароне ад насякомых-шкоднікаў і разнастайных хвароб. Напрыклад, значна радзеюць сасновыя бары — толькі за мінулы год з-за жука-караеда іх страчана амаль 25 тыс. га. Лес можа пацярпець і з-за чужародных шкодных арганізмаў, якія распаўсюдж-ваюцца разам са зменай клімату. Але новая экспрэс-дыягностыка шкоднікаў і хвароб драўняных парод дапаможа ў корані выправіць сітуацыю. У Акадэміі навук «Р» расказалі падрабязнасці.

    Агульная плошча зямель ляснога фонду — больш за 9,5 млн га. Нягледзячы на ўсе меры, якія мы прымаем, летась плошча ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу павялічылася на 11,1 тыс. га ў параўнанні з 2016 годам — склала 172,5 тыс. га. Спецыялістам лясгасаў прыходзіцца што-дня маніторыць сітуацыю і тэрмінова прымаць рашэнні, каб выратаваць амаль загубленыя ўчасткі насаджэнняў. Раней, калі заўважалі пашкоджанне дрэў, звярталіся да навуковай літаратуры — доўга вышуквалі шкодніка і спосаб яго спыніць. Але ў час высокіх тэхналогій усё павінна быць значна прасцей і хутчэй…


    Міністэрства лясной гаспадаркі і ДУ «Беллесаабарона» даручылі вучоным Акадэміі навук заняцца распрацоўкай новага інтэрактыўнага вызначальніка ўзбуджальнікаў хвароб і шкоднікаў лесаўтваральных парод. Экспрэс-метад дыягностыкі дакладны, просты і вельмі эфек-тыўны. Над напаўнен-нем новага мультымедыйнага рэсурсу скрупулёзна працуюць у Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН. Загадчыца лабараторыі мікалогіі Таццяна Шабашова ўзгадала, з чаго ўсё пачыналася:

    Першачарговая задача новага экспрэс-вызначальніка — вырашыць надзённыя праблемы лясной галіны.
    Фота Аляксандра КУШНЕРА

    — Разам з Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам мы выпусцілі DVD-дыск з вычарпальнай інфармацыяй для дыягностыкі хвароб лесу. Дыскамі ўжо карыстаюцца па ўсёй краіне, і зараз мы выходзім на новы ўзровень: распра-цоўваем мабільную версію «энцыклапедыі». З ёй спецыялісты лясгасаў змогуць дзейнічаць максімальна аператыўна.

    Прынцып наступны: спампоў-ваеш спецыяльную праграму, запускаеш у смартфоне і, як звычайна, працуеш у лесе. Дадатак даступны як у анлайн-, так і афлайн- рэжыме — гэта зручна, калі ў лясной глушы не працуе мабільная сувязь. Напрыклад, супрацоўнік лясгаса бачыць незвычайнага жука, пашкоджанні кары або лісця і прама ў тэлефоне імгненна высвятляе, што гэта за від насякомага, які тут характар пашкоджання дрэва. Тут жа на экране ўсплы-вае інструкцыя, дзе падрабязна і паэтапна тлумачыцца, як выправіць сітуацыю. 

    Дарэчы, мабільны дадатак укараняць у лясную галіну ў 2020 годзе. Вучоныя і распрацоўшчыкі запэўніваюць: такі мультымедыйны метад экспрэс-дыягностыкі дапаможа захаваць тысячы гектараў лесу. І не толькі ў нашай краіне — плануецца экспартаваць прадукт за мяжу. Дадатак зацікавіць прадстаўнікоў лясной галіны як мінімум краін-суседак: наш інтэрактыўны вызначальнік істотна пераўзыходзіць усе аналагі.

    — У дадатку ёсць звесткі, з дапамогай якіх можна дыягнаставаць рэдкія віды шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб раслін у гадавальніках, дэндрапарках, на дачных участках і нават у зоне гарадскіх зялёных насаджэнняў. Круг карыстальнікаў будзе шырокім, — тлумачыць вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Дар’я Беламесяцава. 

    Але першачарговая задача новага экспрэс-вызначальніка — вырашыць надзённыя праблемы лясной галіны. Напрыклад, нашэсце вяршыннага караеда — сапраўднае бедства для хвойнікаў. З-за гэтых жукоў спачатку жоўкне і ападае ігліца, затым усыхае і гіне дрэва! Такую карціну можна назіраць не толькі ў лесе — хвоі пакутуюць і ў гарадскіх парках. У апошнія гады да спісу праблем дадаліся і новыя пункты. Напрыклад, сухавяршыннасць ясеня. Хвароба разам з пасадачным матэрыялам падарожнічала з Японіі ў Нідэрланды, адтуль масава распаўсюдзілася па ўсёй Заходняй Еўропе. Цяпер дабралася і да нас. Пагроза сур’ёзная: хвароба можа лёгка знішчыць усе нашы ясеневыя лясы!

    Сітуацыю з ясенем дасканала вывучаюць вучоныя лесагаспадарчага факультэта БДТУ, якія таксама ўдзельнічаюць у стварэнні дадатку і падалі ўсе напрацоўкі для ранняй дыягностыкі новай хваробы. Зрэшты, дадатак дапаможа выяўляць і іншыя хваробы, выкліканыя інвазіўнымі відамі шкоднасных насякомых. Справа ў тым, што з пацяпленнем «чужаземцы» лягчэй перажываюць нашы зімы. І не дзіва: калі ў савецкі час у краіне былі тры кліматычныя зоны, то сёння з’явілася яшчэ адна — з тэмпературай, характэрнай раней для Украіны. 

    Летась плошча ачагоў шкоднікаў і хвароб лесу склала 172,5 тыс. га.

    Акрамя інвазіўных шкоднікаў, дадатак дапаможа апазнаць цалкам новыя віды насякомых — рэдкіх і цяжкаапазнавальных для радавых супрацоўнікаў лясгасаў. Інфармацыю па гэтай тэме ў «мозг» інтэрактыўнай экспрэс-дыягностыкі загрузіла каманда Навукова-практычнага цэнтра НАН па біярэсурсах. Не ў баку і Інстытут лесу НАН — у іх лабараторыі можна праводзіць малекулярна-генетычныя дасле-даванні і вывучаць спрэчныя, рэдкія выпадкі патагенаў.

    Абараняць зялёныя лёгкія планеты сёння ў некалькі разоў больш складана, чым дзесяцігоддзі таму. Універсітэцкая і акадэмічная навукі аб’ядналіся, каб палегчыць працу ўсіх, хто да гэтага мае дачыненне. Зусім хутка мы пяройдзем на якасна новы ўзровень у сферы дыягностыкі хвароб лесу. Таму запуску новага дадатку чакаюць па ўсёй краіне.

    ypopko@sb.by 


    Теги: 
    • {Нет тегов}