Маштабная рэспубліканская акцыя «Чысты лес» прайшла 20 кастрычніка.
Ініцыіраваная Міністэрствам лясной гаспадаркі і Цэнтральным камітэтам ГА «БРСМ», яна набыла масавы характар, да акцыі далучыліся грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, навучальныя ўстановы.
Добра папрацавалі і на Хойнікшчыне. Больш 140 чалавек з розных арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама больш 120 работнікаў лясгаса прынялі ўдзел у акцыі. Навучэнцы дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, актывісты райкама БРСМ, работнікі лясгаса высадзілі 200 саджанцаў, сярод якіх большасць бяроз, каля ЦРБ. 50 дрэўцаў грамадскія аб’яднанні высадзілі ў гарадскім парку.
Актывісты і валанцёры БРСМ з ліцэя навялі парадак каля помніка прыроды мясцовага значэння «Сасна-каралева». Прыдарожную паласу ад смецця прыбіралі работнікі лясгаса, «прайшлі» яны ўздоўж трасы Р33 ад Хойнік да мяжы раёна. Адначасова наводзілі парадак і на зонах адпачынку па вул. Рабочай, Рэвалюцыйнай.
Выдатна папрацавалі хайнічане на месцах воінскіх пахаванняў і помнікаў. Работы выканана многа.