«Радзіма – самае дарагое»

  • А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №87/2018 от 31 октября 2018 05 ноября 2018 14:36 Культура Беларуская

    Пра работу ў сельскай гаспадарцы не па чутках ведае Аляксандр Бурмо. Хлопцу толькі дваццаць чатыры гады, а ён ужо галоўны аграном СРДУП «Свіцязь».

    Нарадзіўся і вырас Аляксандр у вёсцы Падбор’е і да работы па гаспадарцы прывучаны з дзяцінства. Таму, магчыма, ні пра што іншае, акрамя працы на зямлі, не марыў. Як і бацькі Дзмітрый Казіміравіч і Антаніна Генадзьеўна, выбраў для сябе работу ў сельскай гаспадарцы. – Пасля вучобы ў Гродзенскім аграрным універсітэце вярнуўся ў родную гаспадарку, – расказвае Аляксандр. – Пачынаў вядучым аграномам, а пяць месяцаў таму стаў на чале агранамічнай службы гаспадаркі. Работа складаная, але мне падабаецца. Калі бачыш, што зямля аддзячыла добрым ураджаем, радасна на душы.Яшчэ падчас вучобы Аляксандр пабываў на практыцы ў Германіі ў фермерскай гаспадарцы. Цяпер атрыманы карысны вопыт стараецца прымяняць на практыцы. Гаспадарка выдзеліла маладому спецыялісту добраўпарадкаваны дом, дзе ў хуткім часе паселіцца маладая сям’я.– Радзіма ёсць радзіма – гэта самае дарагое, – перакананы Аляксандр. – Нікуды ехаць не хачу. Тут ведаю кожнае поле, кожны пагорак, і вельмі хочацца, каб ураджаі ўзрасталі, а праца прыносіла задавальненне. 

    Теги: 
    • {Нет тегов}