«Зямля бацькоў – жыцця крыніца»

  • Татьяна Полховская, Полесская правда № 88 (13136) от 03 ноября 2018 Скачать номер 11 ноября 2018 23:27 Культура Беларуская

    У фае будынка разгарнулася выстава работ народных умельцаў «Майстэрства рук і сэрцаў», падрыхтаваная біб-ліятэкарамі Малоткавіцкай, Пінкавіцкай, Лышчанскай сельскіх бібліятэк і Лагішынскай ГпБ.

    Адкрыла свята дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц А. І. Анташук:

    – 2018 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаны Годам малой ра-дзімы. Малая радзіма – гэта не толькі тэрыторыя і прыродныя рэсурсы, але яшчэ і бацькоўскі дом, сям’я, дзеці, традыцыі, звычаі, маральныя ідэалы народа, яго самабытная культура, багатая гераічная гісторыя. І сёння менавіта малой радзіме, цудоўнаму куточку Беларусі – Піншчыне прысвячаецца наша свята.

    Падчас мерапрыемства шмат шчырых слоў прагучала ад яго ўдзельнікаў: і пра гісторыю, і пра сучаснасць нашага раёна, які ва ўсе часы быў багаты на працавітых людзей.

    Колькі ратных і працоўных вычынаў здзейснена нашымі землякамі! Колькі выдатных і цікавых падзей злучана з гасцінным краем, колькі выдатных імёнаў запалілася на яркім зорным неба-схіле нашага раёна! Удумайцеся, наша Піншчына нара-дзіла на свет 11 Герояў Са-цыялістычнай Працы!

    Менавіта дзякуючы лю-дзям розных прафесій, захапленняў наша малая радзіма стала выдатнай. Славу ёй робяць Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна – В.М. Гарошка, Л.М. Жур-біла, К.П. Ляс-нічая, У.А. Раль-ко, Л.Ц. Ма-золь, Т.В. Шпа-коўская, Л.І. Канановіч, І.М. Ся-рэдзіч, С.У. Федаровіч, М.М. Касцечка, П.Я. Журкоў,

    Дз.Дз. Руцкі, В.В. Сашко, К.Ф. Шэўчык, А.І. Ятусевіч, Р.М. Колб.

    А яшчэ Піншчына ганарыцца сваімі паэтычнымі талентамі. Яна стала знакам натхнення многім паэтам і пісьменнікам… Менавіта іх творы чыталі на свяце члены клуба літаратараў Пін-шчыны «Пінчукі». І ва ўсіх творах – прысвячэнне малой радзіме.

    Сапраўдны канцэрт з песнямі, танцамі і тэатралізаванымі пастаноўкамі для ўсіх прысутных прадставіў народны фальклорны гурт «Грымата» Дабраслаўскага СДК. Свята сапраўды атрымалася шчырым і добрым.