Захавальнікі насення

  • Алена РАДКЕВІЧ., Голас Любаншчыны 68/2018 от 09 ноября 2018 Скачать номер 12 ноября 2018 10:30 Калейдоскоп Беларуская

    Яшчэ з мінулай восені намаганні аграрыяў  Любаншчыны былі накіраваны на атрыманне ў гэтым годзе высокіх ураджаяў з ніў і палёў.

     Зараз асноўныя палявыя сельскагаспадарчыя работы ўжо завершаны, а гэта значыць, што вырашчанае і сабранае знаходзіцца ў складах. Працэс захоўвання насення – справа своеасаблівая, аб чым засведчыла з уласнага, праўда, пакуль невялікага, вопыту Валянціна Іванова, загадчыца зерняскладаў а/г Сосны 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе-агра».

    Па словах Валянціны Анатольеўны, план па засыпцы насення зерневай групы сельгаскультур таварыства паспяхова выканала. Цяпер у сховішчах «Палесся-агра» знаходзіцца каля 72 тон зерня яравых трыцікале, ячменю, пшаніцы і аўса. Каб зберагчы гэта без страт да веснавой сяўбы, патрэбна як след выконваць шматлікія правілы, у іх ліку – падтрыманне аптымальнай тэмпературы і вільготнасці ў памяшканнях, праветрыванне, барацьба са шкоднікамі і інш. Працаўнікі брыгады паляводаў, захавальнікі збожжа, дасканала ведаюць свае абавязкі і бездакорна іх выконваюць, усведамляючы, што якасць насення ў пэйнай меры адаб’ецца на будучым ураджаі.

    Теги: 
    • {Нет тегов}