Архіў – па новым адрасе

  • Ірына КАВАЛЕНКА, Слуцкий край 265-270 (16021-16026) от 12 ноября 2018 Скачать номер 13 ноября 2018 16:37 Калейдоскоп Беларуская
     

     

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Міхайлавіч Ісачанка, выконваючы абавязкі старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Сяргеевіч Каралёў, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Аляксандраўна Ледаўская,  работнікі райвыканкама, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, моладзь.
    Будынак архіва пабудаваны па індывідуальным праекце з улікам спецыфікі работы за кошт сродкаў інвестыцыйнай праграмы Мінскай вобласці. Генеральны падрадчык Будаўнічае ўпраўленне №55 ААТ «Будаўнічы трэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі».
    – Мы адкрываем занальны архіў, які абслугоўвае пяць раёнаў Мінскай вобласці: Слуцкі, Старадарожскі, Капыльскі, Любанскі, Салігорскі. Архіў – не проста будынак, гэта наша гісторыя. І наша задача захаваць яе для нашчадкаў, гісторыю малой радзімы, прадпрыемстваў, жыхароў.Ведаць сваё мінулае – самае дарагое, што ў нас ёсць. Мы павінны ганарыцца гісторыяй. 
    Прыемна, што яна сёння захоўваецца не толькі на папяровых носьбітах, але і ў электронным выглядзе, – адзначыў падчас урачыстасці Анатолій Міхайлавіч Ісачанка. –  Гэты будынак (каля 2 000 м2) будзе захоўваць 150 000 спраў, пачынаючы з 1944 года, і штогод можа прымаць каля 2 000 спраў. На многія дзесяцігоддзі наперад мы забяспечваем захоўванне дакументаў нашых устаноў. Дзякуй будаўнікам, якія ўзвялі будынак архіва. Віншую ўсіх са святам. Шчасця вам, поспехаў.
    Занальны дзяржаўны архіў у горадзе Слуцку ў ліку 32 дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі, якія забяспечваюць вечнае захоўванне дакументаў па гісторыі нашай краіны. 
    Генеральны дырэктар ААТ «Будаўнічы трэст №3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» Сяргей Канстанцінавіч Драждзянюк уручыў сімвалічны ключ ад будынка дырэктару ўстановы Ірыне Антонаўне Барадзіной.
    Ірына Антонаўна шчыра дзякавала А.М. Ісачанку, кіраўніцтву раёна, будаўнікам за цудоўны падарунак і за стварэнне добрых умоў, якія дазваляюць захоўваць і развіваць нацыянальны архіўны фонд Мінскай вобласці. 
    Ганаровыя госці ўрачыста перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку. І.А. Барадзіна правяла экскурсію па ўстанове, расказала пра асноўныя кірункі дзейнасці. Госці наведалі выставачную залу, дзе прадстаўлена першая выстаўка архіўных дакументаў, утульныя кабінеты, сховішча.
    Дарэчы, першыя наведвальнікі новага будынка архіва на сімвалічнай гістарычнай старонцы пакінулі свае аўтографы.
    Старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Міхайлавіч Ісачанка пасля наведвання архіва адзначыў, што ў новым будынку ўлічаны ўсе асаблівасці захоўвання дакументаў, супрацоўнікі задаволены – гэта галоўнае. Дакументы – гэта наша гісторыя. Таму спецыялізаваныя будынкі павінны быць. Па словах старшыні аблвыканкама, магчыма, у далейшым узвядзенне такіх архіваў будуць уключаць у праграму будаўніцтва. 
    Теги: