Іх аб’яднала малая радзіма

  • Наталья Милевская, Полесская правда №№89-90 (13137-13138) от 09 ноября 2018 Скачать номер 16 ноября 2018 13:02 Культура Беларуская

     Цікава, што абодвух жанчын аб’ядноўвае не толькі захапленне творчасцю, але і малая радзіма. Так, і Зінаіда Уладзіміраўна, і Галіна Сяргееўна нарадзіліся на Палессі, у Зарачнянскім раёне Украіны. Так склалася, што Зінаіда Савіла большую частку свайго жыцця жыве ў Пінску, а Галіна Гаўрыловіч жыве і працуе ва Ўкраіне.  Галіна Сяргееўна – рэдактар аддзела інфармацыі Зарачнянскай раённай газеты «Полісся», аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы.

    Паэтэсы распавялі пра свае жыццёвыя і творчыя шляхі, пранікнёна чыталі свае вершы. Зінаіда Савіла, напрыклад, піша і на рускай, і на ўкраінскай мовах. Нядаўна выйшаў яе першы зборнік вершаў «Я боль свою отдам ветрам». У Зінаіды Уладзіміраўны многа твораў пра сваю малую радзіму, адчуваецца, як сумуе жанчына па роднай вёсцы, земляках, бацькоўскай хаце. На мерапрыемстве гучалі таксама песні на словы Зінаіды Савіла і Галіны Гаўрыловіч.

    На сустрэчы прысутнічаў яшчэ адзін госць з суседняй Украіны – пратаіерэй Павел Дубінец, настаяцель храма Параскевы Пятніцы ў вёсцы Марочнае Зарачнянскага раёна Ровенскай вобласці. Ён даўні сябар бібліятэкі, не толькі святар, але і гісторык, публіцыст, краязнаўца, чалавек, які любіць наша Палессе. Айцец Павел таксама прачытаў прысутным сваю навэлу, у якой узгадваецца Пінск.

    Творчая імпрэза прайшла ў вельмі цёплай сяброў-скай атмасферы. А ў завяршэнне ўдзельнікі дамовіліся часцей арганізоўваць такія сустрэчы. У наступны раз паэтычнае слова загучыць ужо на ўкраінскай зямлі.