У “Залатых рытмах восені”

  • Яўгенія Філіпава, Пухавіцкія навіны 2018-11-24 от 24 ноября 2018 Скачать номер 26 ноября 2018 10:31 Культура Беларуская

    Раіса Машлякевічі Аляксандра Тараноўская з пасёлка Дружны сталі лаўрэатамі ІІ і ІІІ ступені, прадэманстраваўшы свае прафесійныявакальныядадзеныя, на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Залатыя рытмы восені-2018». Мерапрыемства прайшлоў Доме Масквы ў Мінску. Удзел у фестывалі прынялі юныя таленты з Мінска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Копыля, Слуцка, Баранавічаў, Ваўкавыска а таксама з расійскага горада Смаленска. Раіса і Аляксандра—  удзельніцы дзіцячай узорнай вакальна-эстраднай студыі «Мелодыя»,  кіраўніком якой з’яўляецца  Вольга Нечуйвіцер.

    Раіса Машлякевіч займаецца музыкай  з самага дзяцінства. Яна ўладальніца вельмі прыгожага голасу. За яе талент і прыродны дар  настаўніку Вользе Сцяпанаўне, у прамым сэнсе слова, прыходзілася змагацца. Быў час, калі, па пэўных прычынах, заняткі музыкай Раісе не прыносілі  задавальнення. Але тое, што было, прайшло. Цяпер дзяўчына не бачыць сябе без вакалу, хаця яе планы на будучыню і мары накіраваны зусім у іншым напрамку.

    Акрамя  студыі “Мелодыя”, Раіса спявае ў  права-слаўным храме. У гэтым годзе яна скончыць сярэднюю школу. У вольны час будучая выпускніца старанна рыхтуецца да ўступных іспытаў. На Міжнародным фестывалі “Залатыя рытмы восені ” прадставіла песню “Strange birds” з рэпертуару Birdy у сваім выкананні.

    Аляксандра Тараноў-ская таксама ідзе па жыцці з песняй. У Дружненскі сельскі Дом культуры прыйшла выпадкова  і  засталася. Ва ўзорнай вакальна-эстраднай студыі “Мелодыя” займаецца тры гады і вельмі радуе педагога паспяховымі вынікамі. У свае 12  гадоў дзяўчынка ўжо скончыла мадэльную школу. Акрамя гэтага, Аляксандра на прафесійным узроўні займаецца танцамі, як і яе мама. Прымае актыўны ўдзел у разнастайных канцэртных праграмах у Мінску. На конкурсе  Аляксандра выступіла з песняй “Ты вецер” (музыка Райманда Паулса, вершы Алены Сігавай).

    Вольга Нечуйвіцер ганарыцца ўсімі сваімі выхаванцамі. У яе вельмі дружная  і  таленавітая каманда. Вольга  Сцяпанаўна  займаецца толькі з тымі, хто хоча працаваць і дасягаць вынікаў. Яе выхаванцы  бяруць удзел у канцэртных праграмах  Дома культуры, раёна і горада Мінска, удзельнічаюць у конкурсах і фестывалях і не збіраюцца на гэтым спыняцца.  Для іх конкурс — гэта чарговая прыступка, але не вяршыня.

    У характарах Аляксандры і Раісы Вольга Сцяпанаўна вызначае іх стараннасць і мэтанакіраванасць. Дзяўчаты вельмі хутка вучацца, усё, за што  бяруцца,   даводзяць да лагічнага  завяршэння. У гэтым яны бяруць прыклад са свайго педагога.  Кіраўніцтва  Дружненскага сельскага Дома культуры характарызуе Вольгу Нечуйвіцер як добрасумленнага  і  адказнага педагога, майстра сваёй справы. Вучні  любяць  і  паважаюць яе, ва ўсім слухаюць. Таму і вынік іх сумеснай працы не прымушае сябе чакаць. У   бліжайшы   час   Аляксандра,   Раіса  і   Канстанцін  Мамылаў, таксама ўдзельнік  вакальна-эстраднай студыі “Мелодыя”, плануюць паспрабаваць свае сілы ў VIII адкрытым рэспубліканскім музычным конкурсе «Эстрада суботняга  вечара».  Жадаем ім поспехаў!