6:0 – на карысць вопыту і ведаў

  • А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №91/2018 от 14 ноября 2018 28 ноября 2018 12:07 Калейдоскоп Беларуская

    Урачыстая і святочная атмасфера панавала 9 лістапада ў Навагрудскім аграрным каледжы. Адна  са старэйшых устаноў адукацыі горада адзначала юбілей. За шэсць дзесяцігоддзяў змянілася многае: назва, статус, структура, калектыў… Але нязменнымі засталіся высокі прафесіяналізм выкладчыкаў і адднасць роднаму каледжу навучэнцаў і педагогаў.

    За 60 гадоў свайго існавання навучальная ўстанова прайшла шлях ад тэхнікума да аграрнага каледжа. А пачатак гісторыі каледжа быў пакладзены ў жніўні 1958 года, калі Гродзенскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў пераведзены ў г. Навагрудак і стаў называцца Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Сучасны этап у развіцці ўстановы пачаўся ў 2002 годзе,  калі тэхнікум рэарганізавалі ва УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж». Сёння каледж – гэта шматпрофільная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, якая рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна для аграпрамысловага комплексу краіны. З гэтага года ў каледжы пачалася падрыхтоўка навучэнцаў па новай спецыяльнасці – тэхнік-тэхнолаг.Дзень юбілея сабраў разам ветэранаў установы, выпускнікоў розных гадоў і шматлікіх гасцей урачыстасці. Святочныя мерапрыемствы пачаліся з наведвання галерэі «Працоўная слава», прысвечанай вядомым выпускнікам установы, выдатным педагогам і лепшым навучэнцам. Гонарам каледжа з’яўляюцца Герой Рэспублікі Беларусь і Герой працы – В.І. Крамко, Героі працы – Э.С. Каляда, Э.П. Ражко, П.Г. Тур, А.М. Бабко. Сярод выпускнікоў нямала выдатных навукоўцаў: А.А. Аутка – доктар сельскага­спадарчых навук, член трох міжнародных акадэмій, А.М. Абрамовіч – доктар юрыдычных навук, Г.А. Жолік – доктар сельскагаспадарчых навук, І.І. Цадко – доктар сельскагаспадарчых навук, І.І. Бусько – кандыдат сельскагаспадарчых навук і інш. Нямала кіраўнікоў і работнікаў АПК Навагрудчыны з’яўляюцца выпускнікамі ўстановы.У актавай зале каледжа адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны юбілейнай даце. З віншавальным словам да прысутных звярнуўся выпускнік каледжа, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын:– Вопыт і веды, атрыманыя ў каледжы, вызначылі мой прафесійны лёс і ўсё маё жыццё. Я ганаруся тым, што прысвяціў яго сельскай гаспадарцы. Сёння выпускнікі каледжа працуюць у розных кутках нашай краіны і забяспеч­ваюць харчовую бяспеку дзяржавы. Шчырыя словы падзякі хочацца выказаць выкладчыкам каледжа, дзякуючы якім мы фарміраваліся не толькі як спецыялісты, але і як асобы. Педагогі вучылі нас самастойнасці, прывівалі любоў да зямлі і, вядома, давалі трывалыя веды. Хачу пажадаць усім моцнага здароўя, поспехаў, а роднаму кале­д­жу – росквіту.Шматлікіх гасцей урачыстасці павітаў дырэктар Навагрудскага аграрнага каледжа Андрэй Сусла:– Сёння ў сценах нашага каледжа сабралася вялікая і дружная сям’я, –  адзначыў Андрэй Пятровіч. – За 60 гадоў свайго існавання каледж падрыхтаваў 18 тысяч выпускнікоў. Сёння ў нас 150 работнікаў і каля 650 навучэнцаў. Хачу шчыра павіншаваць усіх з юбілеем і запэўніць, што ў каледжа не толькі слаўнае мінулае, добрая сучаснасць, але і цудоўная будучыня.Чорна-белы архіў са шматлікімі фотаздымкамі на вялікім экране нагадаў прысутным багатую гісторыю навучальнай установы. А сустрэча падарыла прысутным прыемныя ўспаміны і хвіліны задавальнення. Са сцэны кале­джа словы віншаванняў прагучалі ад першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Кадргулава, начальніка ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Алега Анікевіча, кіраўнікоў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскіх арганізацый. За добрасумленную працу, прафесіяналізм, асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з юбілеем лепшыя выкладчыкі і работнікі каледжа былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі.Павіншаваць каледж са слаўнай датай прыехалі прадстаўнікі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, профільных каледжаў рэгіёну. З розных куткоў з’ехаліся на свята выпускнікі, каб успомніць сваю маладосць, тыя шчаслівыя гады, якія прайшлі пад дахам навучальнай установы, расказаць пра свае дасягненні і поспехі. Адзін з першых выпускнікоў каледжа доктар сельскагаспадарчых навук Аляксандр Аутка са сцэны па­дзяліўся ўспамінамі і расказаў пра свой жыццёвы шлях.Да свята навучэнцы каледжа падрыхтавалі выстаўкі-прэзентацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Госці паспрабавалі мноства па-майстэрску прыгатаваных страў і ўбачылі прыгожа аформленыя кампазіцыі. Зноў і зноў ад удзячных выпускнікоў гучалі словы віншаванняў і падзякі за моцныя веды і трывалы жыццёвы старт. Бо каледж –  гэта іх агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў ў адзінае цэлае. Выдатным падарункам да юбілею стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі і выкладчыкамі ўстановы.

    Теги: 
    • {Нет тегов}