ЗГА – за фізкультуру і спорт!

  • А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №91/2018 от 14 ноября 2018 28 ноября 2018 12:08 Спорт Беларуская

    Фізкультура і спорт разам з адукацыяй, культурай і аховай здароўя – найважнейшы стратэгічны рэсурс развіцця паўнавартаснага здаровага грамадства і асобнага чалавека. Вялікая ўвага ў нашай краіне, у тым ліку на Навагрудчыне, удзяляецца захаванню здароўя працоўнага насельніцтва. З гэтай мэтай штогод сярод калектываў фізічнай культуры горада і раёна праходзіць шэраг спартыўных мерапрыемстваў і спаборніцтваў. Іх актыўны ўдзельнік – каманда завода газавай апаратуры.

    Ды не проста ўдзельнік, а пастаянны пераможца і прызёр. І гэта нядзіўна: на прадпрыемстве створана добрая спартыўная база для заняткаў фізкультурай і рознымі відамі спорту. Маецца спартыўная зала для гульнявых відаў спорту і трэнажорная зала. Абуладкаваны залы для заняткаў фітнесам, тэнісам і більярдам. У ацяпляльны сезон працуе басейн.– Кіраўніцтва прадпрыемства ўдзяляе вялікую ўвагу пытанням арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы, – адзначыў метадыст па фізічнай культуры і спорце ЗГА Мікалай ЖУРА. – Для стварэння спрыяльных умоў пастаянна абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, закупаюцца новыя трэнажоры і спартыўны інвентар. Вядома, для нашых работнікаў усе заняткі бясплатныя. Акрамя таго, Калектыўным дагаворам прадугледжаны розныя меры стымулявання: прэміраванне пераможцаў і прызёраў розных спаборніцтваў, узнагарода лепшых спартсменаў і інш.Гонар заводаПастаянна прымае ўдзел у завадскіх, раённых, абласных і нават міжнародных спаборніцтвах Святлана Бахар. 36 гадоў яна займаецца тэнісам, але гонар роднага прадпрыемства заўсёды гатова адстойваць і ў іншых відах спорту.– Я не ўяўляю свайго жыцця без тэнісу. З тым, што я прападаю на трэніроўках і спаборніцтвах, вымушаны мірыцца і муж, з якім мы разам ужо 27 гадоў, і дзеці, якіх у нашай сям’і трое, – дзеліцца Святлана. – Аднак гэта не азначае, што я не спраўляюся са сваімі хатнімі абавязкамі. Наадварот, спорт дае такі вялікі запас энергіі, што ўсюды паспяваеш. Жанчыне ў аматарскім спорце зусім няпроста, бо большасць тваіх сапернікаў – гэта мужчыны. Аднак, калі адказна ставіцца да падрыхтоўкі і пастаянна падтрымліваць сябе ў форме, усё атрымаецца. Тэніс – гэта тое самае, што гуляць у шахматы і адначасова бегчы стаметроўку. Хачу падзякаваць нашаму дырэктару В. Турлюку за падтрымку спартсменаў.Нязменны партнёр па тэнісе і пастаянны ўдзельнік завадской каманды Казімір Малашэўскі.– Разам са Святланай мы трэніруемся і ўдзельнічаем у спаборніцтвах ужо 20 гадоў, – уступае ў размову Казімір. – Раней зай­маўся лыжамі, іграў у баскетбол, а да тэнісу мяне далучыла Святлана. Каб займацца гэтым спортам мала ўмець трымаць ракетку ў руках, трэба быць фізічна трывалым і мець добрую рэакцыю.– С. Бахар і К. Малашэўскі – прыклад таго, як да здаровага ладу жыцця павінен ставіцца працоўны чалавек, – упэўнены Мікалай Жура, які таксама ўваходзіць у спартыўную каманду ЗГА. – Вядзенне здаровага ладу жыцця, заняткі фізкультурай і спортам неабходныя для актывізацыі разумовай і фізічнай працы, гэта самы трывалы падмурак для захавання здароўя чалавека.Басейн запрашаеТаксама Навагрудскі ЗГА аказвае платныя паслугі насельніцтву і калектывам арганізацый і ўстаноў, якія не маюць сваёй спартыўнай базы.– Найбольшай папулярнасцю ў навагрудчан карыстаецца басейн, які ў бягучым сезоне пачне працаваць ужо з 15 лістапада, – расказвае М. Жура. – Нагадаю, ніякіх даведак ці іншых дакументаў для наведвання басейна не патрэбна. Тут пастаянна знахо­дзіцца медыцынскі работнік, які кожнага правярае на наяўнасць скурных захворванняў, удакладняе самаадчуванне чалавека. Для кантролю за выкананнем правіл бяспечных паводзін на вадзе працуе інструктар па спорце ці я. Па жаданні наведвальнікаў мы таксама можам правесці занятак па навучанні плаванню.Кошт наведвання басейна – прымальны і ў параўнанні з мінулым годам не змяніўся. Напрыклад, білет для дарослых на адно наведванне каштуе 3,5 руб., а калі прыйсці ў будні да 16.00, то неабходна будзе заплаціць 3 руб. Для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў білет каштуе 2 руб. Можна таксама купіць абанемент на месяц на 1-разовае ці 2-разовае наведванне на тыдзень. Паўтары гадзіны – менавіта столькі доўжыцца сеанс. Дастаткова для таго, каб  паплаваць «ад душы».Расклад работы басейна ЗГА на бліжэйшыя дні:15 лістапада (чацвер) – 14.30, 16.00, 17.30, 19.00;16 лістапада (пятніца) – 14.30, 16.00, 17.30, 19.00;17 лістапада (субота) – 11.30, 13.00;18 лістапада (нядзеля) – 11.30, 13.00, 14.30.З раскладам на наступныя дні, патрабаваннямі да наведвальнікаў басейна, коштам для розных катэгорый грамадзян можна азнаёміцца на сайце газеты «Новае жыццё» novgazeta.by ці нж.бел у раз­дзеле «Куды пайсці ў Навагрудку» ці па тэл. 3-91-74 (ЗГА).

    Теги: 
    • {Нет тегов}