Вакцынацыя – справа калектыўная

  • В. Навагран, Новае жыццё №92/2018 от 17 ноября 2018 28 ноября 2018 12:22 Здоровье Беларуская

    Грып – хвароба, якая вельмі хутка перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Медыцынская статыстыка сцвярджае, што падчас эпідэміі ў калектыве могуць захварэць да 40% супрацоўнікаў. А калі адначасова хварэе і не выходзіць на працу вялікая колькасць чалавек, гэта парушае работу ўсяго прадпрыемства. Таму прафілактыка грыпу з’яўляецца сур’ёзнай справай.

    Своечасовая вакцынацыя супрацоўнікаў – лепшы спосаб прадухіліць распаўсюджванне віруса грыпу ў працоўным калектыве і адначасова захаваць прадукцыйнасць працы і эканамічныя паказчыкі. Вакцынацыя работнікаў супраць грыпу стала традыцыяй на многіх прадпрыемствах і ў арганізацыях.Днямі медыцынскія работнікі праводзілі вакцынацыю калектыву магазіна №1 ААТ «Вялікая Крыніца».– Як кіраўнік, я зацікаўлена ў тым, каб мае работнікі былі здаровымі і не хварэлі, – гаворыць дырэктар ААТ «Вялікая Крыніца» Зоя Калала. – Таму кожны год мы заключаем дагавор з УАЗ «Навагрудская ЦРБ» на правядзенне вакцынацыі супраць грыпу ў нашым калектыве. Абавязкова запрашаем урача, які расказвае работнікам прадпрыемства пра асаблівасці грыпу, інфармуе, як дзейнічае вакцына і наколькі яна эфектыўная. Як правіла, штогод у нас прышчэпліваецца не менш за 50% супрацоўнікаў. Вакцынацыя праводзіцца за кошт уласных сродкаў прадпрыемства.

    Наталля Манько, загадчык магазіна №1 ААТ «Вялікая Крыніца»:– У мінулым годзе я не была вакцынавана ад грыпу і захварэла. Таму сёлета вырашыла абавязкова зрабіць прышчэпку. Акрамя таго, я загадчык магазіна і павінна паказваць падначаленым прыклад беражлівых адносін да свайго здароўя.Надзея Гукіш, прадавец:– Кожны дзень на працы мне даво­дзіцца кантактаваць з вялікай колькасцю людзей – гэта асаблівасць прафесіі прадаўца. Таму лічу, што ў сезон прастудных захворванняў і грыпу абавязкова патрэбна вакцынавацца. Нават калі і захварэеш, то хвароба будзе працякаць у больш лёгкай форме.Вольга Войтка, прадавец:– У мяне двое дзяцей, і важна, каб яны былі здаровымі. Таму да  прафілактыкі грыпу ў нашай сям’і сур’ёзныя адносіны. Станоўчы эфект ад вакцынацыі адчувальны: мы сталі хварэць не так часта, як да прышчэпкі.

    Наталля Качаноўская, бухгалтар:– Прышчэпку супраць грыпу раблю кожны год і ўжо ўпэўнілася ў яе эфектыўнасці. Сапраўды, любую хваробу лепш папярэдзіць, чым лячыць. Вельмі добра, што можна вакцынавацца на месцы – гэта дазваляе зэканоміць час.

    Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Навагрудская ЦРБ» Марына Фісенка, у гэтым годзе 34 арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна заключылі дагаворы з УАЗ «Навагрудская ЦРБ» на правя­дзенне вакцынацыі. Усяго за кошт сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў неабходна вакцынаваць 3602 чалавекі.

    Теги: 
    • {Нет тегов}