Прымножыць дасягнутае

  • Сергей Касперчук, Дзянніца 93/2018 от 24 ноября 2018 Скачать номер 04 декабря 2018 12:38 Экономика Беларуская

    Намеснік старшыні райвыканкама А.В. Садоўскі адзначыў, што за дзевяць месяцаў бягучага года ў раёне забяспечана выкананне трох з чатырох даведзеных ключавых паказчыкаў і двух з трох заданняў, даведзеных па паказчыках, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту. Што датычыцца работы прамысловасці, то вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла на 9,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 107,7 працэнта пры заданні 104 працэнты.У развіцці знешняга гандлю дакладчыкам таксама была адзначана станоўчая дынаміка, на экспарт рэалізавана прадукцыі на суму 32,4 мільёна долараў, тэмп росту склаў 112,8 працэнта пры заданні на студзень-верасень 104,7 працэнта. Забяспечана станоўчае сальда знешняга гандлю ў суме 12,9 мільёна долараў. У мэтах дыверсіфікацыі рынкаў збыту прадукцыя экспартавалася на рынкі 20 краін свету. Упершыню ажыццёўлены пастаўкі прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку на агульную суму 1,8 мільёна долараў (ТАА “Праймілк” і ААТ “Шчучынскі масласырзавод”).- На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму больш за 98 мільёнаў рублёў, або 184,9 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, — адзначыў Аляксей Валянцінавіч. — Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі 538 тысяч долараў пры заданні 360 тысяч. Колькасць працаўладкаваных грамадзян на працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей склала 172 чалавекі пры заданні 77 чалавек. Па стане на 1 кастрычніка на ўліку ў аддзеле дзяржаўнай службы занятасці знаходзілася 47 грамадзян, арганізацыямі раёна заяўлена 442 свабодныя вакансіі, у тым ліку 246 па рабочых прафесіях.А.В. Садоўскі таксама звярнуў увагу, што не ўсе намечаныя планы ўдалося ажыццявіць: не выкананы паказчыкі па тэмпах росту экспарту паслуг, не дасягнуты ўзровень намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы, дапушчаны страты ў 4 арганізацыях раёна.Як падкрэсліў старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік, інвестыцыйная дзейнасць з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, гэта найважнейшая крыніца дадатковага росту эканомікі. Зараз мы пачынаем атрымліваць вынікі ад праведзенай раней работы па мадэрнізацыі існуючых вытворчасцей і развіццю экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Укладанні ў рэальны сектар актыўна ўплываюць на адкрыццё новых рынкаў збыту і стварэнне працоўных месцаў.Намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела жывёлагадоўлі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама В.А. Наройчык спынілася на асноўных выніках работы сельскагаспадарчай галіны. Так, сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна за студзень-верасень выраблена валавой прадукцыі на суму 174,9 мільёна рублёў. Тэмп росту да аналагічнага перыяду мінулага года пры заданні 104,3 працэнта склаў 100,1 працэнта, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі — 97,8 працэнта, раслінаводства — 104,5 працэнта. Прагнозны паказчык па тэмпах росту валавой прадукцыі выканалі толькі 5 гаспадарак: ААТ “Дэмбрава”, філіял “Жалудоцкі агракомплекс”, ААТ “АграГЖС”, ААТ “Орля”, СВУ “Пратасаўшчына”.- Вытворчасць малака ў раёне вырасла на 3,1 працэнта і склала 89 тысяч тон. Сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 81 кілаграм і дасягнуў 4721 кілаграма малака, — адзначыла Вольга Анатольеўна. — Вельмі важна, што растуць не толькі аб’ёмы вытворчасці, але і павышаецца сама якасць рэалізуемага на перапрацоўчыя прадпрыемствы малака: гатункам “экстра” прададзена 56,4 працэнта, што на 12,1 працэнта вышэй леташняга паказчыка. Прырасла за тры кварталы да ўзроўню папярэдняга года і вытворчасць мяса жывёлы і птушкі.Сёлетні год па ўмовах надвор’я быў для земляробаў вельмі неспрыяльны. Мацней за ўсё зацяжная засуха ўдарыла па хлебных нівах, у гэтым годзе ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана (без кукурузы) 76138 тон збожжа пры ўраджайнасці 30,7 цэнтнера з гектара. Гэты недабор часткова папоўнены за кошт зерня кукурузы — 41 тысяча тон. Валавы збор бульбы склаў 12,2 тысячы тон, што на 3,8 тысячы тон менш леташняга года. Надвор’е адбілася не на ўсім спектры вырошчваемых сельгаскультур. Напрыклад, атрыманы добры ўраджай плодаагародніннай прадукцыі, не падвялі і цукровыя буракі. Накопана 82,3 тысячы тон цукровых буракоў пры ўраджайнасці 484 цэнтнеры з гектара.У разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 28,9 цэнтнера кармавых адзінак. Каб жывёлагадоўчая галіна выйшла ў зімоўку з паўнавартасным кармавым балансам, ужо цяпер прымаецца шэраг мер. Важны рэзерв — рацыянальнае выкарыстанне кармоў. Паспрыяе гэтаму рэалізуемая ў раёне праграма будаўніцтва сховішчаў травяных кармоў. На працягу года пабудавана і рэканструявана 14 траншэй і пляцовак з аб’ёмам захоўвання травяністых кармоў 26,7 тысячы тон.На пасяджэнні райвыканкама былі падрабязна прааналізаваны прычыны невыканання прагнозных паказчыкаў шэрагам суб’ектаў гаспадарання раёна, перад кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый пастаўлены канкрэтныя задачы, намечаны дадатковыя меры па выкананні паказчыкаў па выніках бягучага года. Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці фарміравання ў моладзі светапогляду аб перспектывах развіцця сельскагаспадарчай галіны ў сучасных умовах, мэтавага навучання і прыцягнення ў сельскагаспадарчыя арганізацыі маладых спецыялістаў і іх замацавання. На кантролі таксама выкананне запланаваных бюджэтных паказчыкаў, будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю неабходнага аб’ёму жылля.Падводзячы вынікі, старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік адзначыў, што да канца года трэба будзе сканцэнтравацца на вырашэнні ўзнятых пытанняў і замацаваць станоўчую дынаміку развіцця.- Неабходна дабіцца выканання ўсіх паказчыкаў, у раёне ёсць сур’ёзная база і патэнцыял для руху наперад, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Для гэтага трэба актывізаваць працу па галінах і выкарыстоўваць усе існуючыя рэзервы. Калі сёння не прыняць адпаведныя меры, сітуацыя можа змяніцца не ў лепшы бок. Таму патрабаванні такія жорсткія і апраўданыя. Упэўнены, што ўсё намечанае нам удасца ажыццявіць. За даведзенымі прагнознымі паказчыкамі — кожны працоўны калектыў, людзі, узровень іх заработнай платы, даходная частка раённага бюджэту і ў цэлым дабрабыт і стабільнасць нашага рэгіёна.Рашэннем райвыканкама прыняты шэраг арганізацыйных мер па ліквідацыі адставанняў па асобных прагнозных паказчыках.Сяргей КАСПЯРЧУК.Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

    Теги: