Малюнкі шчучынскіх рабят едуць у Літву

  • Юлия Тимощук, Дзянніца 94/2018 от 28 ноября 2018 Скачать номер 04 декабря 2018 12:42 КультураОбщество Беларуская

    Свае творчыя работы згодна з умовамі конкурсу павінны прадставіць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і літоўскай Варэны, і беларускага Шчучына. З нашага боку ўдзел у конкурсе прынялі 18 рабят ад 8 да 15 гадоў. З шэрага малюнкаў спецыяльная камісія, у склад якой уваходзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.В. Ганчарук, дырэктар ДШМ І.І. Сасноўскі і іншыя, выбрала шэсць работ.– Усе ўдзельнікі прадставілі свае лагатыпы ў каляровым і чорна-белым варыянтах, – расказала С.В. Бярозкіна, загадчыца мастацкага аддзялення ДШМ. – Рабяты працавалі над малюнкамі самі: прадумвалі ідэю і ажыццяўлялі яе з дапамогай фарбаў і алоўкаў. Галоўная мэта – падкрэсліць важнасць мастацтва ў жыцці грамадства, а асабліва ў жыцці людзей з праблемамі здароўя.Выбраныя лагатыпы разам з работамі літоўскіх вучняў паўдзельнічаюць у агульным конкурсе, які адбудзецца ўжо ў снежні ў Літве. Пераможцаў чакаюць грашовыя прызы ў памеры ад 20 да 50 еўра і падарункі. Юлія ЦІМАШЧУК.Фота аўтара.

    Теги: