«Краіна правоў і абавязкаў»

  • Ірына ШЧАРБОВІЧ, Слуцкий край 289-294 (16045-16050) от 06 декабря 2018 Скачать номер 06 декабря 2018 09:39 Калейдоскоп Беларуская

    Сустрэча была прымеркавана да Сусветнага дня правоў дзіцяці, які адзначаецца 20 лістапада. 

    Мультсерыялы і гульні – для самых малодшых, гісторыя і сучаснасць Беларусі, адказы на юрыдычныя і прававыя пытанні, псіхалогія,  бяспека і многае-многае іншае – для старэйшых школьнікаў. Усё гэта  прадстаўлена на Дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by. Што такое кіберзлачыннасць, як атрымаць пашпарт, памятка разумнага карыстальніка інтэрнэта, што рабіць, калі дзіця згубілася ў горадзе… Самыя розныя тэмы асвятляюцца на старонках сайта.                    

    І гэта вельмі карысны і пазнавальны рэсурс не толькі для дзяцей. Дарослым таксама тут ёсць што пачытаць  паглядзець.

    Вучні СШ №12 з цікавасцю слухалі гасцей, даведаліся пра раздзелы сайта, адказвалі на пытанні віктарыны і атрымлівалі прызы. А пасля ажыццявілі «Прававое падарожжа ў казку» разам з загадчыцай біліятэкі-філіяла Галінай Васільеўнай Сасіновіч.

    Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вольга Юр’еўна Пагарэлая адзначыла, што ў тым ліку падобныя мерапрыемствы  дапамагаюць падтрымліваць сайт у актуальным стане, даведацца, якія пытанні найбольш цікавяць дзяцей і падлеткаў, прыцягваць іх да ўдзелу ў розных акцыях, пашыраць прававую адукаванасць.

    Сайт існуе з 2008 года. Ён з'яўляецца адзіным спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь. Сайт складаецца з двух асноўных частак: гульнявой і інфармацыйнай. Гульня ўяўляе сабой набор сітуацый,  з якімі дзеці сутыкаюцца ў штодзённым жыцці. Падказкі ў пошуку правільных адказаў на прававыя пытанні размешчаны ў інфармацыйнай частцы ў раздзелах «бібліятэкі»: юрыдычная азбука, прававыя лабірынты, падарожжа ў мінулае, карысная інфармацыя і іншых.

    На сайце праводзяцца конкурсы дзіцячых відэаролікаў, малюнкаў, фатаграфій і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне прававой культуры дзяцей.

    Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі ўвесь час імкнуцца напаўняць сайт навінкамі, актуальнымі тэмамі.

    Звярніце ўвагу, паважныя дарослыя, на  mir.pravo.by і накіруйце туды вашых дзетак.

    Теги: