«Ад задумкі – да выніку!»

  • Ірына ВЕЧАР, Слуцкий край 289-294 (16045-16050) от 06 декабря 2018 Скачать номер 06 декабря 2018 10:05 Калейдоскоп Беларуская

    Фінал конкурсу прайшоў 30 лістапада. Больш за 120 заявак падалі ўдзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладзёжных ініцыятыў. Конкурсныя праекты ацэньваліся экспертнай групай у складзе спецыялістаў Міністэрства адукацыі, МТС, beCloud, БДЭУ і сацыяльнага фонду «Добра». Па выніках папярэдняга адбору 30 праектаў прайшлі ў паўфінал, а на фінальны этап журы пакінула 13 праектаў.

    «Мабільны дадатак RiBFoP», распрацаваны Цімафеем Стамброўскім пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Дзмітрыя Валер'евіча Чарнова, наглядна, проста тлумачыць з дапамогай робата  навучэнцам 7 і 9 класаў фізічныя з'явы і нават арганізоўвае лабараторныя эксперыменты.

    Цімафей Стамброўскі стаў абсалютным пераможцам рэспубліканскага конкурсу і шчаслівым уладальнікам галоўнага прыза – ноўтбука ад ДІАЦ Міністэрства адукацыі. Напэўна, юнак прытрымліваецца дэвізу сваёй роднай школы №11 – «Ад задумкі – да выніку!»

    Теги: