Прызванне душы

  • Сяргей ДЫНІКАЎ., Кричевская жизнь 11418 от 10 декабря 2018 10 декабря 2018 12:35 Политика Русский

    5 снежня штогод адзначаецца Міжнародны дзень валанцёраў. У гэты дзень па ініцыятыве аддзела па адукацыі райвыканкама на базе СШ № 8 прайшоў ІІ форум «Запалі сэрца дабрынёй». Удзел у ім бралі валанцёры ўстаноў адукацыі Крычаўшчыны. У файе сабраўшыхся сустракала фотавыстава «Запалі сэрца дабрынёй», дзе былі прадстаўлены матэрыялы, якія адлюстроўвалі работу валанцёраў па накірунках дзейнасці.

    Паўнюткая актавая зала звінела юначымі галасамі, па святочнаму асвятлялася ўсмешкамі на дзіцячых тварах. Адкрываючы форум, яго ўдзельнікаў вітала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама, сакратар раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міра» Алена Стасянкова. У рамках адкрытай пляцоўкі для абмену вопытам «Я  валанцёр!» адбылася прэзентацыя вопыту работы валанцёрскіх атрадаў СШ № 1, СШ  № 5, Бацвінаўскага і Сакольніцкага ВПК дзіцячы садсярэдняя школа, СШ № 8 і валанцёрскага руху ГА «БРСМ» «Добрае сэрца» (падчас прэзентацыі бацвінаўскія валанцёры нават прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці). Юнымі валанцёрамі праводзіцца вялікая работа. Яны наведваюць сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеткі з абмежаванымі магчымасцямі і дзецісіроты, дораць падарункі, набытыя на сродкі, сабраныя вучнямі. Не пакідаюць паза ўвагай ветэранаў працы, адзінокіх састарэлых людзей. Віншуюць з Днём Перамогі ўдзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай, дзяцей вайны, да якіх валанцёры прыходзяць з падарункамі, зробленымі ўласнымі рукамі, кветкамі. Даглядаюць помнікі і пахаванні загінуўшых у гады вайны. А яшчэ валанцёры выступаюць з канцэртамі ў бальніцы сястрынскага догляду, прапагандуюць здаровы лад жыцця, удзельнічаюць у экалагічных і іншых акцыях… Увогуле робяць шмат карыснага і добрага для людзей.Трэба адзначыць, што абыякавых у зале не было, размова праходзіла ажыўленая, зацікаўленая. Кірмаш валанцёрскіх ідэй, у ходзе якога ў зале працаваў «адкрыты мікрафон» і кожны ўдзельнік форуму мог выказаць свае думкі, агучыў шмат прапаноў.  Сярод іншага  акружыць асаблівай увагай дзетак з асаблівасцямі развіцця, сацыяльнае патраніраванне пажылых людзей, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, павышэнне ролі валанцёраў у экалагічным накірунку, дапамога бяздомнай жывёле… Вельмі цікавая ідэя па стварэнні «граматнага» аўтобуса: сіламі валанцёраў ствараецца ілюстрацыйны матэрыял для правільнага вымаўлення некаторых слоў, а таксама папулярызацыі роднай мовы, які будзе размяшчацца ў рэйсавых аўтобусах. Увогуле ўсе цікавыя прапановы будуць улічаны падчас планавання работы валанцёрскага савета Крычаўшчыны. Дададзім яшчэ, што на базе СШ № 8 дзейнічае кантактная група «Агенцтва валанцёрскіх ідэй». У планах  стварэнне аднайменнай групы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Баравікова выказала вялікую ўдзячнасць юным валанцёрам за іх неацэнную работу, за тое, што яны не толькі знаходзяць час на яе, але яшчэ і падаюць шмат цікавых, яркіх ідэй. Расказала аб развіцці валанцёрства ў раёне, адзначыла, што далёка не ўсюды так, як у нас, дзейнічаюць валанцёрскія атрады. Прапанавала яшчэ больш шчыльнае супрацоўніцтва з моладдзю, у прыватнасці, арганізаваць пастаянныя сустрэчы з лідарамі і актывістамі атрадаў для абмеркавання і карэкціроўкі разнастайных мерапрыемстваў.У ходзе форуму сярэдняй школе № 8 за ўклад у развіццё валанцёрскага руху ў Крычаўскім раёне і актыўнае супрацоўніцтва ў вырашэнні задач, якія стаяць перад Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа, быў уручаны ўдзячны ліст. Таксама па выніках работы за мінулы час прайшло ўзнагароджванне найбольш актыўных валанцёрскіх атрадаў. Былі ўручаны пасведчанні валанцёрам Чырвонага Крыжа, якія прымаюць вялікі ўдзел у валанцёрскім руху.

    Теги: 
    • {Нет тегов}