Ідэі прапануюць маладыя

  • Таццяна ПЯТКЕВІЧ, Прамень № 92 (10 335) от 08 декабря 2018 10 декабря 2018 15:32 Природа и экология Беларуская

    У Стоўбцах прайшоў рэгіянальны этап рэспубліканскага праекта БРСМ «100 ідэй для Беларусі». Названы сем лепшых работ, сярод іх – і работа вучня 10 класа ДУА «Рубяжэвіцкая СШ» Канстанціна Чэрніка.

    Праект Канстанціна носіць назву  «Жывакосту (окопнику) лекаваму – зялёнае святло!». Разам з вывучэннем біялагічных уласцівасцяў гэтай культуры, асаблівасцяў яе вырошчвання і разліку патэнцыяльнай ураджайнасці даследуецца тэма рацыянальнага прыродакарыстання і глыбокай перапрацоўкі прыродных рэсурсаў.    

    У ліку выбраных аўтараў, работы якіх будуць прымаць удзел у розных намінацыях абласнога этапа конкурсу, – Павел Буката, Уладзіслаў Мешчанчук, Вадзім Жэрко (Клецкі раён),  Юлія Гапановіч і Уладзіслава Нялюбіна (Нясвіжскі раён), Анастасія Войцік (Капыльскі раён), Яўген Лашч (Уздзенскі раён). Дыяпазон іх даследчыцкіх інтарэсаў вельмі шырокі: вэб-сайт, энергазберагальныя тэхналогіі, экалагічнае земляробства, цяпліцы з міні-кругаваротам вады і «электраградкай» і да т. п.

    У склад экспертнага савета ўваходзілі: Аляксандр Жыбуль (старшыня, настаўнік фізікі СШ № 2 г. Стоўбцы), Ірына Кутасова (настаўніца біялогіі і хіміі Нававёскаўскай СШ), Аляксандр Скулкоў (настаўнік інфарматыкі Нававёскаўскай СШ), Святлана Лапко (настаўніца хіміі Навасвержанскай СШ), Вольга Залатарова (настаўніца біялогіі Заямнаўскай СШ).

    Теги: 
    • {Нет тегов}