Падведзены вынікі вакцынацыі

  • В. Навагран, Новае жыццё №96/2018 от 01 декабря 2018 12 декабря 2018 10:42 Здоровье Беларуская

    Навагрудскія медыкі падвялі вынікі вакцынацыі супраць грыпу.

    – У Навагрудку да гэтага мерапрыемства аднесліся даволі сур’ёзна, – паведаміла намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Навагрудская ЦРБ» Марына Фісенка. – Такая тэндэнцыя спецыялістаў радуе.Імунапрафілактыка праводзілася на працягу двух месяцаў. На 30 лістапада прышчэплена 18299 жыхароў горада і раёна, што складае 40,65% ад агульнай колькасці насельніцтва. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту вакцынавана 6190 чалавек (13,7%), за кошт сродкаў мясцовага бюджэту – 8482 чалавекі (18,8%). Акрамя таго, 3558 чалавек (8,1%) прышчапіліся за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый і 69 чалавек – на платнай аснове. – Пры грыпе вельмі важны калектыўны імунітэт: чым больш абароненых ад грыпу чалавек у калектыве, тым ніжэйшая верагоднасць распаўсюджвання віруса ў калектыве і меншая рызыка развіцця цяжкіх ускладненняў, – падкрэ­сліла Марына Фісенка.Да слова, дагаворы на правядзенне вакцынацыі з УАЗ «Навагрудская ЦРБ» сёлета заключылі 34 арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна.Па ацэнках спецыялістаў, штогадовая вакцынацыя – найбольш эфектыўная і эканамічна выгадная абарона ад грыпу. Сучасныя супрацьгрыпоз­ныя вакцыны бяспечныя і здольныя сфарміраваць надзейны імунітэт. 

    Теги: 
    • {Нет тегов}