Школа актыўнага грамадзяніна

  • В. Пісар, Новае жыццё №96/2018 от 01 декабря 2018 12 декабря 2018 10:50 Калейдоскоп Беларуская

    У Навагрудскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў рамках інфармацыйнага дня адбылося пасяджэнне «Школы актыўнага грамадзяніна» з навучэнцамі 8-11 класаў,  дэпутатамі мала­дзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў, удзельнікамі раённага клуба для падлеткаў «Курс».

    На сустрэчу з вучнямі былі запрошаны намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Навагрудскага райвыканкама Святлана Лях, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Багданенка, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Вольга Шнігір, метадыст упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Іна Маслоўская, дырэктар Навагрудскага раённага ЦТДіМ Алена Міклаш, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Яўгеній Мароз.Рабяты і госці абмеркавалі тэму «Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада».Сапраўдным падарункам да 100-годдзя ВЛКСМ для актыву ГА «БРСМ» стала сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці. Госці мерапрыемства Вольга Шнігір і Алена Міклаш прымалі ўдзел у гэтай сустрэчы. Яны падзяліліся з рабятамі сваімі ўражаннямі.Таксама моладзь абмеркавала значныя падзеі – рабочую паездку Кіраўніка Дзяржавы ў Гро­дзенскую вобласць, падчас якой Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка наведаў дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, а таксама ўрачыстае адкрыццё рэканструяванага моста праз раку Пры­пяць у Жыткавіцкім раёне.Сустрэча праходзіла ў форме дыскусіі, на якой падымаліся і іншыя актуальныя тэмы, якія закранаюць пытанні якаснай адукацыі, прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, арганізацыі адпачынку і занятасці дзяцей і падлеткаў.Юнакі і дзяўчаты задавалі пытанні, якія цікавяць іх, гасцям.Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Аляксандр Багданенка нагадаў юнакам і дзяўчатам, што ў нашым раёне прахо­дзіла спецыяльная аперацыя «Падлетак».Другая частка пасяджэння насіла практычны характар. Удзельнікі падзяліліся на тры групы. Першая група абмяркоўвала праблему паасобнага збору смецця падчас экалагічнага занятку. Удзельнікі другой групы спаборнічалі ў турыстычна-прыгодніцкай гонцы ў звязках. Трэцяя група адправілася на занятак з элементамі трэнінгу «Каштоўнасці сучаснай моладзі».

    Теги: 
    • {Нет тегов}