Белдзяржстрах – побач з кожным

  • А. ГАНЦЭВІЧ, Новае жыццё №96/2018 от 01 декабря 2018 12 декабря 2018 10:51 КалейдоскопОбщество Беларуская

    Самая вопытная і самая буйная страхавая кампанія Беларусі – «Белдзяржстрах» – 3 снежня адзначае дзень свайго ўтварэння. А напярэдадні, у першую суботу месяца, прафесійнае свята ў страхавых работнікаў краіны. Людзей, якія сваім прафесіяналізмам, добразычлівасцю, камунікабельнасцю і ініцыятыўнасцю заслугоўваюць давер кліентаў і даюць ім пачуццё абароненасці.

    Белдзяржстрах – стабільная, універсальная і самая вопытная  кампанія ў сферы аказання страхавых паслуг.  У апошнія гады доля прадпрыемства на страхавым рынку складае больш чым 70%, а ў рэйтынгах  айчынных кампаній Белдзяржстрах упэўнена займае першае месца. Страхавы поліс сёння з’яўляецца выгадным інструментам фінансавай абароны, асноўныя задачы якой у нашым раёне выконваюць супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Навагрудскім раёне.Паслуга, разлічаная на кожнагаСродкаў асабістай фінансавай бяспекі шмат, але адно з самых даступных, простых і танных, – страхаванне. Купляючы страхоўку, вы не губляеце грошы, а атрымліваеце спакой і ўпэўненасць. Страхаванне – гэта паслуга, разлічаная на кожнага.– Белдзяржстрах мае багаты вопыт работы як з насельніцтвам, так і з суб’ектамі гаспадарання, – адзначыў дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Навагрудскім раёне Сяргей Фалюк. – Работнікі  нашага прадстаўніцтва клапоцяцца аб тым, каб кожны кліент быў спакойным за сваю будучыню і ведаў, што ў непрадбачнай сітуацыі яму не прыйдзецца шукаць грошай – страхавая кампанія пакрые неабходныя расходы. Дзякуючы гэтаму, усё больш людзей пераконваецца, што страхаванне – гэта не толькі надзейна і зручна, але і выгадна. У параўнанні з мінулым годам колькасць нашых страхавальнікаў павялічылася на 6%, у тым ліку па добраахвотных відах страхавання – на 10%. Страхавы поліс дае нашым кліентам спакой і ўпэўненасць у тым, што калі ў жыцці здарыцца непрыемнасць, яго фінансава абароняць. У інтарэсах кліентаСёння ў Белдзяржстраху створана ўніверсальная аператыўная сістэма работы з кліентамі. Акрамя такіх традыцыйных, як страхаванне маёмасці, транспартных сродкаў, ад няшчасных здарэнняў, кампанія прапануе страхаванне бізнесу, медыцынскіх расходаў, хатніх пародзістых жывёл, комплекснае страхаванне жылых памяшканняў. Па-ранейшаму Белдзяржстрах у пастаянным развіцці, адкрыты ўсяму новаму, прагрэсіўнаму.– Год таму мы адкрылі новы пункт па продажы страхавых паслуг у гандлё­вым цэнтры «HOLIDAY», што дазволіла не толькі стаць бліжэй да кліентаў, але і ўпэўніцца ў запатрабаванасці страхавых паслуг. Работнікамі новага пункта заключана больш за 1300 дагавораў страхавання, – падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч. – Прычым нашымі паслугамі карыстаюцца не толькі грамадзяне, але і юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Многія кіраўнікі прадпрыемстваў стра­хуюць сваіх работнікаў ад няшчасных выпадкаў, а таксама транспарт і маёмасць. Да прыкладу, буйнымі кліентамі нашага прадстаўніцтва з’яўляюцца ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары», Навагрудскае РУП ЖКГ, ААТ «Прынёманскі», СВК «Нягневічы», ТАА «ДІМ-Транс» і інш. Хачу падзякаваць усім страхавальнікам за цеснае супрацоўніцтва з намі. Адданы сваёй справеДзейнасць Белдзяржстраху ў першую чаргу залежыць ад людзей, якія любяць сваю справу. Неабходна адзначыць, што ядро калектыву складаюць работнікі, якія працуюць у прадстаўніцтве не адзін год. Выпадковыя тут доўга не затрымліваюцца.  Зараз у прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Навагрудскім раёне працуюць 34 спецыялісты, 19 з якіх – страхавыя агенты. Яны абслугоўваюць усе населеныя пункты, даходзяць да кожнай сям’і.– Вынікі работы кожнага вызначаюць агульны поспех, – упэўнены кіраўнік прадстаўніцтва. – У нашых супрацоўнікаў інтарэсы кліента заўсёды на першым месцы. Яны імкнуцца данесці да насельніцтва сутнасць страхавання, растлумачыць кожнаму, што гэта патрэбна, каб у непрадбачаных выпадках чалавек не застаўся адзін на адзін са сваёй бядой.Хачу выказаць усім супрацоўнікам падзяку за работу, за ўважлівыя, чулыя адносіны да страхавальнікаў, а таксама павіншаваць калег і ветэранаў страхавой справы, кліентаў са святам. Шчыра жадаю моцнага здароўя, аптымізму, упэўненасці ў заўтрашнім дні і ўсяго самага найлепшага. 

    Теги: 
    • {Нет тегов}