Працоўны семестр завяршыўся

  • Ірына МАЛЯЎКА, Слуцкий край 295-300 (16051-16056) от 13 декабря 2018 Скачать номер 14 декабря 2018 09:08 Калейдоскоп Беларуская

    У трэцім працоўным семестры ўдзельнічалі 4 атрады (41 чалавек): сельскагаспадарчыя атрады «Імпульс» і «Энергія», экалагічны атрад імя Веры Харужай, сэрвісны атрад «Мерыдыян».

    Ганаровымі граматамі Слуцкага райкама БРСМ былі адзначаны:

    – студэнцкі сэрвісны атрад «Мерыдыян» Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа;

    – студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Імпульс» Слуцкага дзяржаўнага каледжа;

    – студэнцкі экалагічны атрад імя Веры Харужай Вясейскай сярэдняй школы.

    Студэнцкі сельскагаспадарчы атрад «Энергія» Слуцкага дзяржаўнага каледжа ўзнагароджаны як лепшы студэнцкі атрад.

    Ганаровую грамату Слуцкага райкама БРСМ уручылі камандзіру студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Энергія» Антону Навасельскаму як самаму актыўнаму працаўніку.

    Падзякамі Слуцкага райкама БРСМ былі адзначаны СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі КХП», СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Вясейскі Пакроў», Слуцкі раённы вузел паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта» – прадпрыемствы, якія ўжо не першы год якасна арганізоўваюць работу студэнцкіх атрадаў.

    Немалая заслуга ўстаноў адукацыі ў эфектыўнай працы студэнцкіх атрадаў .

    Падзякамі былі адзначаны Слуцкі дзяржаўны каледж, Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж, Весейская сярэдняя школа.

    – Студатрадаўскі рух трэба абавязкова падтрымліваць і развіваць, таму што ён дазваляе падлеткам не толькі зарабляць, але дае вопыт, уражанні, выхоўвае працавітасць, – адзначыла часова выконваючая абавязкі першага сакратара Слуцкага райкама БРСМ Кацярына Барысевіч. – Немалая роля адводзіцца байцам, якія ўжо прайшлі гэтую школу і могуць расказаць аднагрупнікам і сябрам пра дзейнасць студэнцкіх атрадаў і як гэта здорава.

    Теги: