Турнір для пераможцаў

  • Кацярына Дабрыцкая, Пухавіцкія навіны 2018-12-15 от 15 декабря 2018 Скачать номер 17 декабря 2018 10:10 Калейдоскоп Беларуская

    Усталічнымзабаўляльнымбоўлінг-цэнтры“Madison”  нагэтым  тыдніадбылосяўшанаванне  пераможцаў  маладзёжнага  конкурсуМоладзьМіншчынызаўраджай”. Арганізатарымерапрыемствавырашылізаахвоціцьмоладзь  турнірам  па  боўлінгуСярод22 камандлідараўжнівазатытуллепшайзмагаласяікамандаПухавіцкагараёна.

    Камбайнеры ААТ “Зазерка” Міхаіл Булгак і Павел Навічыхін, а таксама вадзіцель ААТ “Племянны завод “Індустрыя” Аляксандр Блахін упершыню трапілі на турнір, але гульня ў  іх ладзілася.  Падтрымлівалі нашых хлебаробаў старшыня   райкама  прафсаюза  работнікаў  АПК  Людміла Ленкавец і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксандра Стош.

    Абласны турнір прайшоў у восьмы раз. За гэты час мерапрыемства ператварылася ў своеасаблівую сустрэчу  маладых аграрыяў, дзе яны могуць абмеркаваць і надзённыя прафесійныя пытанні. Усе лідары ўборачнай кампаніі атрымалі  дыпломы  ад  арганізатараў і грашовыя прэміі.